Іаан IV Поснік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаан IV Поснік
грэч.: Ιωάννης Δ΄ Νηστευτής
Іаан IV Поснік
Канстанцінопальскі патрыярх
582 — 595
Папярэднік: Еўтыхій
Пераемнік: Кірыяк

Прафесія: святар
Нараджэнне: VI стагоддзе
Смерць: 2 верасня 595(0595-09-02)
Канстанцінопаль
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іаан IV Поснік (памёр у 595) — Канстанцінопальскі патрыярх у 582-595 гг. Шануецца як святы у ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве 30 жніўня і 2 верасня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве 2 верасня.

Сын бедных бацькоў; хацеў займацца якім-небудзь рамяством і не атрымаў школьнай адукацыі, але, пад уплывам аднаго манаха, стаў строгім аскетам-поснікам і быў пасвечаны ў дыяканы. Абраны ў патрыярхі, ён жадаў было выратавацца ад гэтага сану ўцёкамі, але быў утрыманы. Адрозніваўся асаблівай любоўю да бедных і сам заставаўся ўсё жыццё бедняком. Яго называлі умяшчальняй дабрадзейнасцей.

Іаан Поснік першым стаў ужываць у дачыненні да сваёй кафедры назву «Усяленскі Патрыярхат», чым выклікаў рэзкую крытыку з боку Папы Рымскага Св. Рыгора I Вялікага (Рыгора Дваяслова), які ў процівагу яму прыняў тытул «Раб Рабоў Божых» («servus servorum Dei»), які захоўваецца за Папамі дагэтуль.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • «Пра пакаянне» — павучанне пра распазнанне і адрозніванне грахоў;
  • «Пра споведзь» — павучанні пра тое, як паступаць святару з тым, хто каецца (суровыя правілы Васіля Вялікага пра епітым'і тут значна саслаблены);
  • «Пасланне да Дзевы, якая прысвяціла сябе Богу»;
  • «Пра лжэпрарокаў і настаўнікаў».

Акрамя таго ў рукапісе вядомыя яго сачыненні «Пра выхад душы» і «Пра літургію».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]