Іаан VIII Палеалог
Іаан VIII Палеалог Ιωάννης Η' Παλαιολόγος | ||||
![]() | ||||
Іаан VIII Палеалог (карціна Беноца Гацолі) | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
21 ліпеня 1425 — 31 кастрычніка 1448 | ||||
Папярэднік: | Мануіл II | |||
Пераемнік: | Канстанцін XI | |||
Дзейнасць: | манарх | |||
Нараджэнне: | 18 снежня 1392 | |||
Смерць: | 31 кастрычніка 1448 (55 гадоў) | |||
Дынастыя: | Палеалогі | |||
Бацька: | Мануіл II Палеалог | |||
Маці: | Алена Драгаш[d] | |||
Жонка: | Ганна Васільеўна Маскоўская[d], Марыя Трапезундская[d] і Сафія Манферацкая[d] | |||

Іаан VIII Палеалог (грэч.: Ιωάννης Η' Παλαιολόγος) (18 снежня 1392 — 31 кастрычніка 1448, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар у 1425—1448 гадах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іаан быў старэйшым сынам Мануіла II і Алены Драгаш. З 1421 года суправіцель бацькі (у рангу аўтакратара). Пры Іаане ў 1428—1432 г. практычна ўся Марэя вярнулася пад уладу рамеяў. Толькі чатыры гарады: Аргас, Наўплій, Карон і Мадон заставаліся пад уладай венецыянцаў. Але значна большую вядомасць Іаан набыў дзякуючы таму, што яго высілкамі і стараннямі быў даведзены працэс злучэння заходняй і ўсходніх цэркваў. Імператар разумеў, што без уніі з каталікамі Візантыйская імперыя не атрымае дапамогі з захаду і будзе немінуча заваявана асманскімі туркамі, чые ўладанні пасля дагавора 1424 гады разрасліся да самых прадмесцяў Канстанцінопаля.
У 1437 годзе разам з патрыярхам і прадстаўнічай дэлегацыяй праваслаўных архірэяў Іаан адправіўся ў Італію і правёў там больш за два гады бязвыезна, спачатку ў Ферары, а потым на Усяленскім саборы ў Фларэнцыі. Па ініцыятыве імператара дэлегацыю праваслаўных у спрэчках з каталікамі ўзначаліў Марк Эфескі, узведзены па ўказанні Мануіла незадоўга да ад'езду з Канстанцінопаля ў сан мітрапаліта. Не раз на гэтых пасяджэннях абодва бакі заходзілі ў тупік і гатовы былі раз'ехацца. Але імператар забараніў сваім епіскапам пакідаць сабор да прыняцця кампраміснага рашэння. Урэшце, праваслаўныя дэлегаты былі вымушаны саступіць каталікам амаль па ўсіх прынцыповых пытаннях.

Падпісаная 5 ліпеня 1439 года унія, была калі не поўнай, то значнай перамогай каталікоў. Але чаканага палягчэння гэта саступка не прынесла. Іншыя праваслаўныя цэрквы, у першую чаргу руская, адмовіліся прыняць унію. А ў самой імперыі унія спарадзіла раскол і смуту.
Тым часам, армія заходніх крыжакоў, якая выступіла ў паход па закліку Рымскага Папы, пацярпела ў 1444 годзе пад Варнай разгромнае паражэнне ад турак. Праз чатыры гады пасля гэтага прыйшла вестка аб заваяванні туркамі Сербіі. Іаану стала зразумела, што наступная на чарзе — рамейская дзяржава. Але сам Іаан не дажыў да таго моманту — ён памёр 31 кастрычніка 1448 года.
Шлюбы[правіць | правіць зыходнік]
- У першым шлюбе быў жанаты на князёўне Ганне Васільеўне (1393—1417), дачцы вялікага князя маскоўскага Васіля I.
- У другім шлюбе быў жанаты на Сафіі Манферацкай (пам. 1431).
- У трэцім шлюбе быў жанаты на Марыі Трапезундскай (пам. 1439).
Нягледзячы на тры шлюбы, Іаан застаўся бяздзетным. Трон атрымаў у спадчыну яго брат Канстанцін XI Палеалог.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дашков С. Б., «Императоры Византии» М. 1997
- Рыжов К. В., «Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия» М. 2001
- Большая Российская энциклопедия: В 30 т./ Председатель Науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. Т.11. Излучение плазмы — Исламский фронт спасения. — М.:Большая Российская энциклопедия,2008. — С.510. — ISBN 978-5-85270-342-2 (Т.11)
|