Іахім Глінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іаахім Глінскі)
Іаахім Глінскі
Дата нараджэння 1853
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1898(1898-03-16)
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, педагог, арганіст, кампазітар
Інструменты вакал[d]

Іаахім Глінскі (1853, Будслаў, Мядзельскі раён — 16 сакавіка 1898) — беларускі спявак, педагог, арганіст і кампазітар[1], усе творы якога да нядаўняга часу лічыліся згубленымі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Будслаў у сям’і мясцовага арганіста. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі адразу на двух факультэтах: фартэпіянным і кампазітарским. Педагогам па класе органа ў яго быў Луі (Людвіг) Гаміліус. Пасля заканчэння кансерваторыі Глінскі працаваў арганістам у Гродзенскім касцёле бернардзінцаў і выкладаў спевы ў Гродзенскай жаночай гімназіі. З 1883 — арганіст у касцёле пры Вастрабрамскай капліцы ў Вільні. Там жа кіраваў касцёльных хорам.

Затым заняў месца арганіста ў віленскім касцёле Святога Яна, а пазней — у касцёле Святога Духа. Выкладаў у Віленскай рымска-каталіцкай семінарыі.

Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў гімны, мессы  (руск.), літаніі  (руск.), музыку на словы А. Міцкевіча (песня «Першацвет») і У. Сыракомлі (песня «Малітва»), танцы і маршы  (руск.). Пачаў оперу «Паята» на сюжэт з літоўска-беларускай гісторыі (не скончана)[1].

Творчая спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У касцёле ў Эйшышках даследчыца Святлана Шэйпа адшукала фаліянт, дзе сярод нотных запісаў твораў іншых кампазітараў знайшліся і творы Іахіма Глінскага[2].

Зноскі

  1. а б в Глинский Иоахим // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
  2. Светлана Лицкевич. Золотые орехи Эдварда Гирдо (руск.)