Іаган Іаахім Вінкельман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іаган Вінкельман
Johann Joachim Winckelmann
Johann Joachim Winckelmann (Raphael Mengs after 1755).jpg
Дата нараджэння

9 снежня 1717(1717-12-09)[1][2][3][4]

Месца нараджэння

Штэндаль

Дата смерці

8 чэрвеня 1768(1768-06-08)[1][2][3][4] (50 гадоў)

Месца смерці

Трыест

Грамадзянства

Германія

Род дзейнасці

мастацтвазнавец, антраполаг, бібліятэкар, археолаг, гісторык

Навуковая сфера

Мастацтвазнаўства

Альма-матар

Іенскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера

Commons-logo.svg Іаган Вінкельман на Вікісховішчы

Іаган Іаахім Вінкельман (ням.: Johann Joachim Winckelmann, 9 снежня 1717, Штэндаль, Саксонія-Анхальт — 8 чэрвеня 1768, Трыест) — нямецкі мастацтвазнавец, заснавальнік сучасных уяўленняў пра антычнае мастацтва і навуку археалогіі.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сын беднага шаўца, Вінкельман, нягледзячы на свае вельмі бедныя матэрыяльныя сродкі, скончыў у Берліне гімназію і наведваў універсітэт у Гале, дзе займаўся пераважна старажытнай славеснасцю.

Пасля гэтага ён быў даволі доўга дарэктарам у розных сямействах, затым вывучаў медыцыну ў Іенскім універсітэце; у 17431748 гг. ён працаваў у вучылішча пад Берлінам, затым паступіў у бібліятэкары да графа Бюнау, у Нетніцы. Тут будучы гісторык мастацтва жыў непадалёк ад Дрэздэна і меў магчымасць часта бачыць і вывучыць сабраныя там мастацкія скарбы. Яны ўзбудзілі ў ім гарачую любоў да класічнай старажытнасці і агіду да стылю ракако, які панаваў у тагачаснай нямецкай архітэктуры і пластыцы.

Праца ў Італіі[правіць | правіць зыходнік]

Жаданне патрапіць у Рым і пазнаёміцца з яго помнікамі заахвоціла яго завесці перамовы з папскім нунцыем Аркінта адносна атрымання месца пры бібліятэцы кардынала Пасіянеі, але абавязковай умовай для гэтага яму быў пастаўлены пераход з лютэранства ў каталіцтва. Вінкельман адразу ж пагадзіўся. Аднак прайшоў яшчэ цэлы год, перш чым ён змог ажыццявіць мару свайго жыцця. Аўдыенцыя ў караля Саксоніі дапамагла Вінкельману атрымаць невялікую пенсію, якая дазволіла яму пакінуць Дрэздэн. 18 лістапада 1755 года Вінкельман прыехаў у Рым[5], дзе зблізіўся з жывапісцам Рафаэлем Менгсам, прасякнутым тымі ж, што і ён, эстэтычнымі перакананнямі і імкненнямі, і цалкам аддаўся вывучэнню антыкаў.

Узбагаціўшы свае пазнанні і пашырыўшы погляды паездкай у Неапаль і наведваннем Геркуланума і Пампеяў, якія незадоўга да таго выступілі з-пад попелу Везувія, ён склаў каталог калекцыі гем барона Стоша ў Фларэнцыі і пасля другога падарожжа ў Неапаль прыступіў да выдання «Гісторыі антычнага мастацтва» — галоўнай сваёй працы, якая пабачыла свет у 1764 г., неўзабаве (у 1767 г.) была дапоўнена «Нататкамі пра гісторыю мастацтва» і пасля перакладзена на французскую і іншыя мовы.

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

Пабываўшы яшчэ раз у Неапалі, ён адправіўся ў суправаджэнні скульптара Барталамеа Кавачэпі(італ.) бел. у Германію, але даехаў толькі да Вены, адкуль вярнуўся ў Італію. Непадалёк ад Трыеста Вінкельман выпадкова пазнаёміўся з толькі што выпушчаным з турмы злачынцам Арканджэлі. Прыкінуўшыся аматарам мастацтва, Арканджэлі ўцёрся да яго ў давер з мэтай скарыстацца медалямі і грашыма, якія былі пры ім. У Трыесце, дзе Вінкельман намерваўся сесці на карабель да Анконы і спыніўся на некалькі дзён, Арканджэлі закалоў навукоўца прама ў ложку і выкраў яго пажыткі. Забойца быў калесаваны па прысудзе суда. Існуе некалькі версій гібелі Вінкельмана: магчымыя гомасексуальныя адносіны паміж ім і забойцам, шпіёнская ці палітычная гісторыя, праследаванні езуітаў і да т.п.

Ідэі[правіць | правіць зыходнік]

Ангелика Каўфман. Партрэт Вінкельмана, 1764

Паводле біёграфа Вінкельмана Юсці, у вобласці мастацтва яго папярэднікам быў французскі знаўца прадмета граф Келюс.

Заслуга Вінкельмана складаецца пераважна ў тым, што ён першым праклаў шлях да разумення культурнага значэння і хараства класічнага мастацтва, ажывіў цікавасць да яго ў адукаваным грамадстве і з'явіўся заснавальнікам не толькі яго гісторыі, але і мастацкай крытыкі, для якой прапанавана ім стройная, хоць і састарэлая для нашых дзён сістэма.

У «Гісторыі мастацтва старажытнасці» (1764) І. І. Вінкельман прыпісаў «прычыны поспехаў і перавагі грэчаскага мастацтва над мастацтвам іншых народаў» уплыву «часткова клімату, часткова дзяржаўнага ладу і кіравання, і выкліканага імі складу думак, але і павазе грэкаў да мастакоў і распаўсюджванню і ўжыванню прадметаў мастацтва»[6].

Адкрыццё паслядоўнасці стыляў у старажытным мастацтве, якое ўдалося навукоўцу, было цесна звязана з непрыманнем, якое выклікала ў яго мастацтва барока і ракако ў параўнанні з мастацтвам Высокага Адраджэння. Аналогія з гэтай зменай густу стаяла ў яго перад вачамі паўсюль, у тым ліку і пры даследаванні твораў антычнага мастацтва, і дапамагала яму падзяліць іх на гістарычныя ступені.

Паводле Вінкельмана, галоўнай задачай мастацтва павінна быць «прыгожае», якому падпарадкоўваюцца і індывідуальная праўда, і дзеянне, і эфект; сутнасць жа прыгожага складаецца ў адлюстраванні тыпу, створанага нашай фантазіяй і прыродай; у яе аснове ляжаць дасканаласць прапорцый, высакародная прастата, спакойны веліч і плаўная гарманічнасць контураў. Існуе, вучыў Вінкельман, толькі адна прыгажосць, якая мае пазачасавае значэнне, бо яна закладзена ў самой прыродзе і рэалізуецца ёю там, дзе шчасліва супадаюць ласка нябёсаў, дабратворнае ўздзеянне палітычнай свабоды і нацыянальнага характару, напрыклад, у грэкаў часоў Фідыя і Праксіцеля. Уся гісторыя мастацтва іншых народаў была для яго толькі фонам, які служыў толькі таму, каб гэта ісціна ярчэй ззяла.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са шматлікіх сачыненняў, пасродкам якіх распаўсюджваў ён свае высновы і ідэі, асабліва цікаўныя, акрамя вышэйзгаданых, наступныя: «Gedanken über die Nachahmung der griechischen Werke in Malerei und Bildhauerkunst» (1753), «Sendschreiben über die Gedanken von der Nachahmung» і «Дадаткі» (1756), якія належаць да гэтай працы, «Anmerkungen über die Baukunst der Alten» (1761), «Abhandlungen von der Empfindung der Schönen» (1763), «Versuch einer Allegorie» (1766) і вяликае выданне «Monumenti antichi inediti» (1767, 1768 і 1821), якое знаходзіцца ў сувязі з «Гісторыяй мастацтва».

Поўны збор сачыненняў Вінкельмана выдадзены Фернавым, Генрыхам Мэерам, Шульцэ і Зібелісам (у 1808—1825 гг., 11 томаў; другі раз у Аўгсбургу ў 1838 і наст. гг.).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Johann Joachim Winckelmann
  3. 3,0 3,1 Encyclopædia Britannica
  4. 4,0 4,1 (unspecified title)
  5. Церен Э. Библейские холмы. — Издательство: Терра — книжный клуб, 2007. — ISBN 978-5-275-01523-2
  6. Античный миф в «Фаусте» И. В. Гете

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).