Іаган Альбрэхт Корф
Іаган Альбрэхт Корф | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
30 лістапада 1697 |
Смерць |
7 красавіка 1766 (68 гадоў) |
Род | Корфы[d] |
Член у | |
Адукацыя | |
Узнагароды | |
![]() |
Іаган Альбрэхт фон Корф (ням.: Johann Albert Baron von Korff; 30 лістапада 1697, мыза Рэнгенгоф, Курляндскае герцагства — 7 красавіка 1766, Капенгаген) — барон, расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, правадзейны тайны саветнік (1762).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Енскага універсітэта камер-юнкер пры двары курляндскай герцагіні, затым расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны, у 1730 у складзе яе світы прыехаў у Расію. Камергер (з 1731). Па даручэнні Э. І. Бірона ў 1732—34 рыхтаваў ягонае абранне герцагам курляндскім. З юнацтва цікавіўся навукамі, сабраў бібліятэку (каля 35 тыс. тамоў) і калекцыю архіўных дакументаў.
У 1734—40 прэзідэнт Пецярбургскай акадэміі навук (прызначаны па ініцыятыве Бірона). Наладзіў працу Канферэнцыі акадэміі навук, упарадкаваў фінансы, заклаў асновы спецыялізацыі ў Акадэміі, стварыўшы Расійскі сход (у 1743 пераўтвораны ў Перакладчыцкі дэпартамент), Матэматычную канферэнцыю і Геаграфічны дэпартамент. Пры Корфе у Акадэмію паступілі калекцыі і бібліятэка Я. В. Бруса. Па ініцыятыве Корфа у Акадэмічны універсітэт у 1735 былі прыняты М. В. Ламаносаў і іншыя навучэнцы Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, некаторыя з іх у 1736 для працягу адукацыі накіраваны ў Германію. Арганізаваў працу па зборы картаграфічных матэрыялаў і складанню «Атласа Расійскай імперыі» (выданы у 1745). Аказваў садзейнічанне Другой Камчацкай экспедыцыі пад кіраўніцтвам В. Берынга.
З 1740 знаходзіўся на дыпламатычнай службе, але не парываў сувязяў з Акадэміяй, пасылаў кнігі для яе, дапамагаў расійскім навукоўцам за мяжой. У 1740—46 расійскі надзвычайны пасланнік у Капенгагене, у 1746—48 у Стакгольме, у 1748-66 надзвычайны пасланнік і паўнамоцны міністр у Капенгагене. У 1762 у Берліне і Капенгагене вёў перамовы аб магчымым пасярэдніцтве Прусіі ў дазволе расійска-дацкага канфлікту, які ўзнік у сувязі з аб’яўленнем імператарам Пятром III вайны Даніі за Шлезвіг-Гальштэйн. У 1764 прапанаваў імператрыцы Кацярыне II стварыць абарончы саюз дзяржаў Паўночна-Усходняй Еўропы супраць каталіцкіх дзяржаў — Свяшчэннай Рымскай імперыі і Францыі (праект стварэння т. зв. Паўночнай сістэмы складзены М. І. Паніным).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1697 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1766 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Члены РАН
- Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Асобы