Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах
Johann Bernhard Fischer von Erlach.jpg
Дата нараджэння: 20 ліпеня 1656(1656-07-20)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 красавіка 1723(1723-04-05)[1] (66 гадоў)
Месца смерці:
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Вена, Прага, Зальцбург, Грац
Архітэктурны стыль: барока
Найважнейшыя пабудовы: палац Шонбрун
Зімовы палац Яўгенія Савойскага
палац Клам-Галасаў(англ.) бел.
маўзалей(ням.) бел. Фердынанда II
Горадабудаўнічыя праекты: перапланоўка Зальцбурга
Commons-logo.svg Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах на Вікісховішчы

Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах (ням.: Johann Bernhard Fischer von Erlach; 20 ліпеня 1656, Грац — 5 красавіка 1723, Вена) — аўстрыйскі архітэктар, заснавальнік і вядучы майстар габсбургскага барока. Родапачынальнік архітэктарскай дынастыі Фішэраў фон Эрлахаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Родам з Штырыі, Іаган Бернхард Фішэр вучыўся ў Рыме ў Карла Фантана. Па вяртанні ў Вену займаўся аднаўленнем рэзідэнцый вяльможаў, разбураных падчас нашэсця турак. Распрацаваў характэрны тып цэнтральнаеўрапейскага барочнага палаца. Атрымаў у 1696 годзе дваранства (з даданнем да прозвішча ўдакладнення «фон Эрлах») і пасаду прыдворнага архітэктара, якую захоўваў пры трох імператарах.

Сярод найбольш важных праектаў Эрлаха — імператарскі палац Шонбрун, Зімовы палац Яўгена Савойскага, палац Клам-Галасаў(англ.) бел. у Празе, маўзалей(ням.) бел. Фердынанда II у Грацы, будынак манежа ў Хофбургу і шэраг барочных цэркваў у Зальцбургу, перапланоўкай якога ён займаўся.

Выніковы праект Фішэра фон Эрлаха — Карлскірхэ у Вене — носіць падкрэслена эклектычны характар, з размешчанымі па баках франтона калонамі, якія ў чымсьці падобны да мінарэтаў. Незадоўга да смерці Фішэр-фон-Эрлах апублікаваў першы ў сваім родзе архітэктурны атлас, у якім былі прайграны і супастаўлены выбітныя збудаванні розных эпох і краін, ад егіпецкіх пірамід да кітайскіх пагад.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Фишер фон Эрлах Иоганн Бернхард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]