Іаган Генрых (маркграф Маравіі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаган Генрых (маркграф Маравіі)
JanJindra.jpg
Партрэт Іаана Генрыха, маркграфа Маравіі. Петэр Парлер і майстэрня. Паміж 1379—1386, Сабор Святога Віта, Прага
Armoiries Jean-Henri de Luxembourg.svg
 
Дзейнасць: кароль
Нараджэнне: 12 лютага 1322
Смерць: 12 лістапада 1375[1] (53 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Люксембургі[d]
Бацька: Іаган Люксембургскі[d]
Маці: Елізавета Багемская[d]
Жонка: Маргарыта Маўльташ[d], Маргарэт Апаўская[d], Маргарыта Аўстрыйская[d] і Elizabeth of Oettingen[d]
Дзеці: Ёст, Эльжбета Мараўская[d], John Soběslav of Luxembourg-Moravia[d], Пракоп[d], Кацярына Люксембургская[d], Ян з Маравы[d] і Ганна Мараўская[d]
Герб Іагана Генрыха, які аб'ядноўвае элементы гербаў Люксембурга і Маравіі

Іаган Генрых (ням.: Johann Heinrich), Я́н І́ндржых (чэшск.: Jan Jindřich; 12 лютага 1322, Мельнік12 лістапада 1375) — маркграф Маравіі з 1349 года, граф Ціроля ў 1335—1341 гадах, з Люксембургскай дынастыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іаган Генрых быў трэцім сынам караля Чэхіі Яна Люксембургскага і Лізаветы Пржэмыслаўны, дочкі чэшскага караля Вацлава II. Старэйшы брат Іагана Генрыха Карл IV стаў у 1346 годзе каралём Германіі і, пазней, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1330 годзе Іаган Генрых, якому было толькі восем (паводле іншых звестак сем) гадоў, ажаніўся з Маргарытай, спадчынніцай Цірольскага графства. Гэта быў дынастычны саюз, заключаны з мэтай спынення працяглай барацьбы паміж Люксембургскай і Горыцка-Цірольскай дынастыямі за чэшскі прастол. Ён мог забяспечыць далучэнне Люксембургамі вялізарных уладанняў цірольскіх графаў у паўднёвай Германіі (уключаючы Карынтыю і Крайну). Аднак, калі ў 1335 годзе Маргарыта Цірольская атрымала пасля смерці свайго бацькі прастол ў спадчыну, Ян Люксембургскі, паглынуты італьянскімі авантурамі, не змог замацаваць сваю ўладу ў яе ўладаннях. У выніку Карынтыя і Крайна адышлі да аўстрыйскіх Габсбургаў, а Маргарыце і Іагану Генрыху застаўся толькі Ціроль.

Кіраванне Іагана Генрыха ў Ціролі працягвалася нядоўга: у 1341 годзе ён быў выгнаны сваёй жонкай з графства, а неўзабаве Маргарыта выйшла замуж за Людвіга V Баварскага. Хоць Люксембургам удалося арганізаваць масіраваную прапагандысцкую кампанію супраць Маргарыты, з прыцягненнем Папы Рымскага, які адлучыў Маргарыту ад царквы і абвясціў яе самай пачварнай жанчынай у гісторыі, Ціроль быў страчаны для Іагана Генрыха.

У 1349 годзе, пасля ўступа Карла IV на прастол Чэхіі, Іаган Генрых атрымаў ад свайго старэйшага брата ў апанаж Маравію. У якасці маркграфа Маравіі Іаган Генрых знаходзіўся цалкам пад кантролем свайго больш выдатнага старэйшага брата і не праводзіў незалежную ад Чэхіі знешнюю палітыку.

У 1350 годзе ён ажаніўся ў другі раз з Маргарытай, дачкой князя опаўскага, ад якой меў некалькі дзяцей, у тым ліку і будучага германскага анты-караля Ёста Люксембургскага.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Генрых
граф Ціроля
13351341
Пераемнік:
Маргарыта
Папярэднік:
Карл I
маркграф Маравіі
13491375
Пераемнік:
Ёст
Пракоп