Іаган Георг III
Іаган-Георг III Johan Georg III | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1680 — 1691 | ||||
Папярэднік | Іаган-Георг II | |||
Пераемнік | Іаган Георг IV | |||
Дзейнасць | кіраўнік | |||
Веравызнанне | лютэранства | |||
Нараджэнне | 20 чэрвеня 1647[1][2] | |||
Смерць | 12 верасня 1691[1] (44 гады) | |||
Пахаванне | ||||
Дынастыя | Ветыны[d] | |||
Бацька | John George II, Elector of Saxony[d] | |||
Маці | Магдалена Сібіла Брандэнбург-Байрэйцкая | |||
Жонка | Ганна Сафія Дацкая[d] | |||
Дзеці | John George IV, Elector of Saxony[d], Аўгуст Моцны і Johann Georg Maximilian Fürstenhoff[d] | |||
Ваенная служба | ||||
Званне | генерал | |||
Манаграма | ![]() | |||
Іаган-Георг III (ням.: Johann Georg III.; 20 чэрвеня 1647, Дрэздэн — 12 верасня 1691, Цюбінген) — курфюрст саксонскі з 1680 года, прадстаўнік альбертынскай лініі Ветынаў.
Нагадваў свайго бацьку Іагана-Георга II любоўю да задавальненняў, музыкі, італьянскіх спевакоў, але адрозніваўся ад яго цвёрдасцю характару і ўсведамленнем свайго абавязку перад імператарам і імперыяй. Ён спыніў двухсэнсоўныя адносіны з Францыяй, імкнуўся зблізіцца з курфюрстам брадэнбургскім, дапамагаў імператару ў вайне з туркамі, асабіста ўдзельнічаў у паходзе супраць іх (1688) і пры аднаўленні вайны з Францыяй прыняў на сябе, нягледзячы на хваробу, камандаванне імперскай арміяй. Памёр напачатку ваенных дзеянняў.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Іаган-Георг III ажаніўся з Ганнай Сафіяй Дацкай (1647—1717), дачкой дацкага караля Фрыдэрыка III. Вяселле адбылося ў Капенгагене 9 кастрычніка 1666 года. Жонка падарыла Іагану двух сыноў:
- Іаган Георг IV (18 кастрычніка 1668 года — 28 мая 1694 года) — атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі тытул курфюрст Саксоніі, але памёр у 1694 годзе, перадаўшы тытул брату.
- Фрыдрых Аўгуст I Моцны (22 мая 1670 года — 1 лютага 1733 года), быў кіраўніком Саксоніі, а таксама быў абраны каралём Польшчы ў 1697 годзе.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 John George III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Johann Georg III Kurfürst von Sachsen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102117470 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102117470 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.