Іаган Готфрыд Гердэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іаган Готфрыд Гердэр
ням.: Johann Gottfried Herder
Johann Gottfried Herder.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

25 жніўня 1744(1744-08-25)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Моранг, Усходняя Прусія, Каралеўства Прусія[1][4][3][5]

Дата смерці:

18 снежня 1803(1803-12-18)[1][2] (59 гадоў)

Месца смерці:

Веймар, Саксен-Веймар[d][1][6][5]

Пахаванне:

Царква Святых Пятра і Паўла ў Веймары[d]

Грамадзянства:

Германія

Жонка:

Caroline Herder[d]

Дзеці:

Siegmund August Wolfgang von Herder[d], Carl Adelbert von Herder[d], Luise Stichling[d] і Emil Gottfried von Herder[d]

Альма-матар:

Кёнігсбергскі ўніверсітэт[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

філосаф, багаслоў, паэт, перакладчык, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратуразнавец, публіцыст

Мова твораў:

нямецкая мова[7]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іаган[8] Готфрыд Гердэр (ням.: Johann Gottfried von Herder; 25 жніўня 1744 — 18 снежня 1803) — нямецкі паэт, літаратурны крытык, багаслоў, філосаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Марунгене, невялікім мястэчку ва Усходняй Прусіі, у сям'і школьнага настаўніка. Па заканчэнні школы, знаёмы расійскі ваенны хірург пераканаў яго заняцца медыцынай і перавёз у Кёнігсберг. Але Гэрдер прыняў іншае рашэнне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсберскага ўніверсітэта. Там ён слухаў лекцыі магістра філасофіі Імануіла Канта. Кант меў вялікі ўплыў на Гердэра, аднак іх погляды на філязофію і культуру не супадалі.

Пасля Кёнігсберга Гердэр пераязджае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасць святара з педагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Праз пяць гадоў ён пераязджае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Шарля дэ Мантэск'ё, Жана Д'Аламбера і Дэні Дзідро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Германію, стварае трактат «Пра паходжанне мовы», атрымоўвае прэмію ў Берлінскай Акадэміі навук.

З 1784 па 1791 Гердэр выдае сваю асноўную працу па культуралогіі — «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва».

Гердэр памёр у 1803 у Веймары.

Ідэі[правіць | правіць зыходнік]

Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гердэр ставіць пытанне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасцю чалавецтва. Як асветнік ён лічыць галоўнай асаблівасцю чалавека яго разумнасць, якая адрознівае людзей ад жывёльнага свету. Розум — не прынароджаная якасць, але ён развіваецца ў працэсе жыццядзейнасці; разумнасць дасягаецца. Развіццё розуму адбываецца ў грамадстве, а сувязі чалавека з іншымі людзьмі забяспечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.

Увогуле, ён вылучае тры фундаменты культуры: розум, грамадства і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям'я, дзяржава, рэлігія. Гердэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэслівае значэнне нацыянальных культур і мовы як паказчыка нацыянальнай спецыфікі культуры.

Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць развіццю рэлігіі і гуманнасці».

Гердэр адным з першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменні культуры ён надаваў вялікае значэнне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасці вывучэння нацыянальных культур.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Банникова Н. П. Гердер // Краткая литературная энциклопедия Масква: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 R. Haym Herder, Johann Gottfried // Allgemeine Deutsche Biographie L: 1880. — Т. 12. — S. 55–100.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118549553 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  5. 5,0 5,1 К. Арабажин Гердер, Иоганн Готфрид // Энциклопедический словарь СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 471–473.
  6. Гердер Иоганн Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  7. 7,0 7,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb119073262
  8. Па аналогіі з некаторымі іншымі ўласнымі найменнямі можа перадавацца як Ё́ган. Гл.
    Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

    «Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

    — Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]