Іаган Петэр Хебель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Петэр Хебель
Род дзейнасці паэт, evangelical theologian, пісьменнік, выкладчык універсітэта, багаслоў
Дата нараджэння 10 мая 1760(1760-05-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1826(1826-09-22)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Іаган Петэр Хебель або Гебель (ням.: Johann Peter Hebel; 10 мая 1760, Базель — 22 верасня 1826, Шветцынген) — нямецкі пісьменнік, багаслоў і педагог.

Хебель нарадзіўся ў беднай сям’і. Яго бацька памёр ад тыфу, калі Іагану Петэру быў адзін год. Дзяцінства ён правёў як у горадзе Базель, так і ў вёсцы сваёй маці, Хаўзен-ім-Візенталь. Калі яму было 13 гадоў, яго маці памерла. Дзякуючы фінансавай дапамозе добразычліўцаў Хебель змог вучыцца ў гімназіі ў Карлсруэ. У 1780 годзе ён скончыў тэалагічны факультэт Эрлангенскага ўніверсітэта і пачаў працаваць настаўнікам.

У сваім зборніку «Алеманскія вершы» ён апісаў цяжкое жыццё сялян, але і ідылічнае сельскае жыццё. З 1808 па 1815 год ён выдаваў календары са сваімі апавяданнямі, анекдотамі і навеламі.

Зноскі