Іаган Себасцьян Бах
Іага́н Себасцья́н Бах[9] (ням.: Jóhann Sebástian Bach; 21 сакавіка 1685, Айзенах, Саксен-Айзенах — 28 ліпеня 1750, Лейпцыг, Саксонія) — сусветна вядомы нямецкі кампазітар, выканаўца-арганіст і педагог, прадстаўнік эпохі барока. Лічыцца адным з найвялікшых кампазітараў свету, яго імя рэгулярна згадваецца ў пераліках найбольш вядомых кампазітараў свету. За сваё жыццё Бах напісаў больш за 1000 твораў. У яго творчасці прадстаўлены ўсе значныя жанры таго часу, апроч оперы; ён абагульніў дасягненні музычнага мастацтва перыяду барока. Бах — майстар поліфаніі. Пасля смерці Баха яго музыка выйшла з моды, але ў XIX стагоддзі, дзякуючы Мендэльсону, яе адкрылі зноў. Творчасць Баха моцна паўплывала на музыку наступных кампазітараў, у тым ліку XX стагоддзя. Педагагічнымі творамі Баха карыстаюцца і цяпер.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іаган Себасцьян Бах быў малодшым, восьмым дзіцем у сям’і музыканта Іагана Амброзіуса Баха і Элізабет Лемерхірт. Род Бахаў вядомы сваімі музыкантамі з пачатку XVI стагоддзя: многія продкі Іагана Себасцьяна былі прафесійнымі музыкантамі. У гэты перыяд Царква, мясцовыя ўлады і арыстакратычныя кругі падтрымлівалі музыкантаў, асабліва ў Цюрынгіі і Саксоніі. Бацька Баха жыў і працаваў у Айзенаху. Тым часам горад налічваў каля 6000 жыхароў. Праца Іагана Амброзіуса ўключала арганізацыю свецкіх канцэртаў і выкананне царкоўнай музыкі. Ад бацькі малы Іаган атрымаў першыя ўрокі ігры на скрыпцы. Меўшы выдатны голас (сапрана) хлопчык спяваў таксама ў школьным хоры.
У 9 гадоў Іаган Себасцьян асірацеў (памёр бацька), цяпер яго выхаваннем стаў займацца старэйшы брат, які служыў царкоўным арганістам у мястэчке Ордруф. Брат накіраваў хлопчыку ў гімназію, а сам у той жа час працягваў вучыць яго музыцы. У 15 гадоў Бах вырашае пачаць самастойнае жыццё і пераяжджае жыць у Люнебург. У 1703 годзе ён скончыў гімназію, пасля чаго кампазітару прыйшлося некалькі гадоў паездзіць па краіне ў пошуках працы (гордага юнака не задавальняў прыгнечаны стан музыкі, умовы працы). Падчас гэтага перыяду жыцця кампазітар адточвае сваё майстэрства ігры на аргане.
У 1708 годзе Бах спыняецца на сталае жыццё ў Веймары, дзе служыць прыдворным музыкам і мясцовым арганістам. У «веймарскі» перыяд кампазітар стварыў свае лепшыя арганныя творы, сярод якіх Таката і фуга рэ мінор, Пасакалія до мінор і іншыя. У 1717 годзе Бах з сям’ёй пераехаў у Кётэн, дзе кіраваў невялікім аркестрам пры двары мясцовага прынца. У Кётэне не было аргана, таму ў гэты перыяд Бах пісаў у асноўным клавірную і аркестравую музыку. Сярод іншага тут былі напісаны 24 прэлюдыі і фугі, якія склалі першы том працы Добра тэмпераваны клавір, а таксама была напісана Храматычная фантазія і фуга рэ мінор.
З Кётэна ў 1723 годзе Бах пераехаў у Лейпцыг, дзе і застаўся да канца свайго жыцця. Тут ён займаў пасаду кантара (кіраўніка хора) спеўнай школы пры царкве святога Фамы. Тут кампазітару прыйшлося заняцца царкоўнай оперападобнай музыкай. У Лейпцыгу Бах стварае свае лепшыя вакальна-інструментальныя кампазіцыі: большую частку кантат, Жарсці па Іаану, Жарсці па Матфею, Меса сі мінор. Тут жа былі напісаны Італьянскі канцэрт, закончаны другі том працы Добра тэмпераваны клавір.
Памёр Іаган Себасцьян Бах у 1750 годзе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Творчая спадчына Іагана Себасцьяна Баха надзвычай вялікая і ахоплівае больш за 1000 кампазіцый, з іх 320 свецкіх і духоўных кантатаў, шмат месаў, «Калядная» і «Вялікодная» араторыі, шматлікія харалы, матэты, інструментальныя творы і іншыя.
Зараз творы Баха прынята пазначаць нумарам BWV, гэта значыць скарочана ад «Каталог твораў Баха» (ням.: Bach-Werke-Verzeichnis. Гэтая класіфікацыя была прапанавана нямецкім музыкаведам Вольфгангам Шмідэрам у 1950 годзе, у яе аснове ляжыць тэматычны прынцып: нумары BWV 1—224 асацыююцца з кантатамі, BWV 225—249 — з аратарыяльнымі творамі, BWV 250—524 ёсць хараламі і духоўнымі спевамі, BWV 525—748 — творы для аргана, BWV 772—994 — клавірныя творы, BWV 995—1000 — творы для лютні, BWV 1001—1040 — камерная музыка, BWV 1041—1071 — аркестравыя творы і BWV 1072—1126 — каноны і фугі.
Фільмы пра І.С.Баха[правіць | правіць зыходнік]
- Bach Cello Suite #6: Six Gestures
- Friedemann Bach
- Great Composers (BBC TV series) у 8 частках: Частка 1, Частка 2, Частка 3, Частка 4, Частка 5, Частка 6, Частка 7, Частка 8
- Johann Sebastian Bach
- Johann Sebastian Bach - Der liebe Gott der Musik
- The Cantor of St Thomas’s
- The Joy of Bach
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://www.theguardian.com/music/2014/mar/06/js-bach-329th-birthday-scholars-numerologists — 2014.
- ↑ 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Johann Sebastian Bach // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бах Иоганн Себастьян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://www.theguardian.com/music/2014/mar/06/js-bach-329th-birthday-scholars-numerologists
- ↑ http://www.allmusic.com/artist/johann-pachelbel-mn0000635037/biography
- ↑ Бах Іаган Себасцьян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Себасцьян Бах
- Іаган Себасцьян Бах: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- J. S. Bach Home Page (англ.) — найбуйнейшы сеткавы рэсурс, прысвечаны І. С. Баху. Біяграфія, партрэты, каталог твораў з магчымасцю пошуку па розных параметрах, рэцэнзіі на выкананні.
- Сайт, прысвечаны кантатам Баха, падрабязная інфармацыя пра запісы і выканаўцаў
- Bach-Archiv Leipzig (ням.)
- Bachhaus Eisenach (ням.)
- The Complete Cantatas (англ.)
- Імша сі мінор BWV 232 (англ.)
- Klavier-übung IV BWV 988/1087 (англ.)
- Мэтью Страсти BWV 244 (ням.) (англ.) (фр.) (ісп.) (італ.) (яп.) (парт.) (венг.) (руск.) (шведск.) (катал.) (кіт.) (іўрыт) (індан.) (суахілі)
|
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1685 годзе
- Нарадзіліся ў Айзенаху
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 1750 годзе
- Памерлі ў Лейпцыгу
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Германіі
- Кампазітары эпохі барока
- Кампазітары XVIII стагоддзя
- Постаці педагогікі
- Музычныя педагогі Германіі
- Музычныя педагогі XVIII стагоддзя
- Асобы на марках
- Арганісты Германіі
- Памерлі ад інсульту
- Род Бахаў
- Постаці лютэранства
- Англіканскія святыя