Перайсці да зместу

Іаган Фрыдрых Кнобель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Фрыдрых Кнобель
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1724(1724-06-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1792(1792-09-26)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Фрыдрых Кнобель (ням.: Johann Friedrich Knöbel; 14 чэрвеня 1724(1724-06-14), Дрэздэн26 верасня 1792(1792-09-26)[1], Дрэздэн) — нямецкі архітэктар, прадстаўнік саксонскага ракако.[2][3][4]

Нарадзіўся ў 1724 годзе. З 1739 года вучыўся ў саксонскага архітэктара Іагана Крыстафа Кнёфеля. У 1750 годзе паступіў на дзяржаўную службу ў Саксоніі і заняў пасаду кіраўніка (кандуктара) ў Дрэздэнскім будаўнічым бюро. У гэты час будаваў палац для міністра Бруля ў Дрэздэне.

У 1753 годзе пераехаў у Варшаву ў якасці майстра-будаўніка. Там ён спачатку дапамагаў тагачаснаму дырэктару Саксонскага будаўнічага бюро ў Варшаве Іаахіму Даніэлю фон Яўху. Пасля смерці Яўха ў 1754 годзе ён заняў яго пасаду (таксама вядомую як «Oberbauamtskonduktor») і заставаўся на гэтай пасадзе да канца панавання Вэтынаў у Рэчы Паспалітай. Галоўным кліентам Іагана Фрыдрыха Кнёбеля быў першы міністр Генрых Бруль, для якога ён перабудаваў палац Бруля на Саксонскай плошчы і палац у Млацінах[5]. Будучы дырэктарам Саксонскага будаўнічага бюро, ён таксама завяршыў, сярод іншых праектаў, будаўніцтва цаглянага касцёла Святога Лаўрэнція на Волі[6]. Кнобель далей развіў стыль ракако ў Рэчы Паспалітай, што асабліва праявілася ў працах па завяршэнні Новага замка ў Гродне (будаўніцтва капліцы), а таксама ў многіх дэталях цяпер неіснуючага палаца Бруля ў Варшаве (напрыклад, крылы Ганаровага двара і брама).

У 1765 годзе вярнуўся ў Дрэздэн. Там ён стаў каралеўскім архітэктарам і галоўным дзяржаўным архітэктарам; як член галоўнай будаўнічай камісіі ён паўплываў на архітэктурнае праектаванне шматлікіх будынкаў. Разам з Іаганам Георгам Шмітам спраектаваў дрэздэнскі Гевандхаўс.

Яго сын, Юліус Фрыдрых, таксама быў дрэздэнскім архітэктарам.

  1. 1 2 Johann Friedrich Knöbel // https://www.deutsche-biographie.de/sfz43297.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Кнобель Іаган (Ян) Фрыдрых - Беларусь у асобах i падзеях. bis.nlb.by. Праверана 22 чэрвеня 2026.
  3. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — C. 363.
  4. Polski Słownik Biograficzny, t. XXVII/1, s. 138—139
  5. Bis, Magdalena ; Bis, Wojciech ; Napieralski, Mateusz. Ze studiów nad dziejami podwarszawskich rezydencji. Zabudowania w otoczeniu pałacu Brühlów w Młocinach(od połowy XVIII w.). Kwartalnik Historii Kultury Materialnej R. 67 Nr 2 (9 верасня 2019). Праверана 22 чэрвеня 2026.
  6. Alina Barczyk Przemiany architektoniczne kościoła św. Wawrzyńca na warszawskiej Woli. Jauch, Knöbel, Idźkowski(польск.) // TECHNE. Seria Nowa. — 2025-12-31. — В. 15-16. — С. 167–192. — ISSN 2720-149X. — DOI:10.18778/2084-851X.19.11