Іаган Філіп Густаў фон Эверс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаган Філіп Густаў фон Эверс
ням.: Johann Philipp Gustav von Ewers
Gustav von Ewers by Karl August Senff.jpg
Іаган Эверс, партрэт 1838 года
Дата нараджэння 4 ліпеня 1781(1781-07-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада (2 снежня) 1830 (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці: Otto Roderich Ewers[d]
Род дзейнасці вучоны, гісторык права, гісторык, прафесар, адвакат, рэктар
Навуковая сфера права Старажытнай Русі
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені
Commons-logo.svg Іаган Філіп Густаў фон Эверс на Вікісховішчы
Іаган Эверс, партрэт 1827 года

Іаган Філіп Густаў фон Эверс (ням.: Johann Philipp Gustav von Ewers; 4 ліпеня 1781, вёска Амелунксен (каля Беферунгена), княства-біскупства Падэрборн — 8 (20) лістапада 1830, Дэрпт) — расійскі і германскі гісторык-юрыст, член-карэспандэнт (1809) і ганаровы член (1826) Пецярбургскай акадэміі навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эверс нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1803 годзе скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт, у якім вывучаў гістарычныя і юрыдычныя навукі пад кіраўніцтвам Геерена і Шлёцэра. Пасля заканчэння ўніверсітэта Эверс перабраўся ў Ліфляндыю, у Дэрпт, дзе спачатку ён быў дарэктарам. У 1809 годзе ён быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук. У 1810 годзе Эверсу прапанавалі быць у Дэрпцкім універсітэце прафесарам геаграфіі, статыстыкі і рускай гісторыі. У 1816 годзе ён абраны быў прарэктарам, а ў 1818 годзе — рэктарам. У 1826 годзе Эверс заняў кафедру дзяржаўнага народнага права і палітыкі. З 1813 па 1826 гады займаў яшчэ іншыя кафедры.

Навуковыя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё грамадства Эверс уяўляў як працэс пераходу ад сям'і да роду і далей ад племя да дзяржавы. Гэта канцэпцыя аказала ўплыў на дзяржаўную школу рускай гістарыяграфіі. Таксама Эверс выказваў меркаванне пра хазарскае паходжанне варагаў, калі ў 1814 годзе адкрыў паўднёвую Русь, якая існавала яшчэ да прыходу Рурыка. У ёй ён бачыў хазараў (Пантыйскую Русь у адрозненне ад Волжскай Русі, таксама звязанай, паводле яго меркавання, з хазарамі), ад якіх рускія прынялі імя.[3].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Vom Ursprunge des russischen Staats (1808)
  • Kritische Vorarbeiten zur Geschichte der Russen (1814)
  • Geschichte der Russen (1816)
  • Das älteste Recht der Russen in seiner geschichtlichen Entwicklung (1826)
  • Ueber die Quellen der Jaroslawischen Prawda

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11661305X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11661305X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. В. В. Фомин «Варяги и варяжская русь. К итогам дискуссии по варяжскому вопросу». М.2005. з.-129

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]