Іахім Караль Патоцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іахім Караль Патоцкі
Joachim Karol Potocki
Joachim Karol Potocki.PNG
Іахім Караль Патоцкі
POL COA Pilawa.svg
Герб «Пілява»
Вялікі падчашы літоўскі
3 лютага 1763 — 1780
Папярэднік Ян Мікалай Масальскі
Пераемнік Філіп Нарэвуш Алізар-Ваўчкевіч
 
Член у
Нараджэнне 1725
Смерць май 1791
Пахаванне
Род Патоцкія
Бацька Ян Патоцкі
Маці Канстанцыя Сабеская
Жонка Тэрэза Сапега, Ганна Саламея Грахольская
Дзеці Крысціна, Яна
 
Узнагароды
ордэн Белага арла

Іахім Караль Патоцкі (? — май 1791) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Яна Патоцкага, брацлаўскага кашталяна.

Генерал-маёр кароннага войска (1758), староста церабоўльскі, падчашы ВКЛ у 17631780.

Адным з першых магнатаў далучыўся да Барскай канфедэрацыі і ў 1768 стаў маршалкам Брацлаўскага ваяводства.

Праз шлюб з Тэрэзай Сапегай, дачкой надворнага літоўскага падскарбія Юзафа Францішка Сапегі, набыў Трасцяніцкі ключ (12 вёсак) у Берасцейскім павеце, Тураўскі ключ (мястэчка Тураў і 10 вёсак) у Пінскім павеце, маёнтак Рось (22 вёскі і фальваркі) у Ваўкавыскім павеце і іншыя маёнткі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]