Іберыс вечназялёны
Выгляд
| Іберыс вечназялёны | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Ібе́рыс вечназялёны[1] (Iberis sempervirens) — від кветкавых раслін з роду Іберыс (Iberis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—30 см, з ляжачымі ўкараняючыміся парасткамі. Лісце лінейна-ланцэтнае, цёмна-зялёнага колеру. Кветкі да 1,5 см у дыяметры, белыя, у шчыткападобных гроках. Плод — стручок.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Алжыры, Марока, Сірыі, Турцыі. Святлолюбівая расліна. Цвіце ў маі — чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўнае (чаранкамі і дзяленнем куста).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іберыс, іберыйка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 391. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Иберийка вечнозелёная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)