Перайсці да зместу

Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1900(1900-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1974(1974-01-01) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік, ілюстратар
Вучоба
Член у

Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі (4 (17) кастрычніка 1900, Мінск — 1 студзеня 1974) — беларускі графік.

Нарадзіўся ў горадзе Мінску ў сям’і беларускіх татараў. Бацька будучага мастака займаўся земляробствам, маці вяла хатнюю гаспадарку. У 1913 годзе паступіў у рамеснае вучылішча па слясарнай спецыяльнасці, але ў сувязі з Першай сусветнай вайной і эвакуацыяй вучылішча ў 1914 годзе навучанне скончылася. У 1916 годзе ўладкаваўся ў Чыгуначную друкарню вучнем–наборшчыкам, дзе працаваў да 1918 года.

Маляваннем і жывапісам пачаў займацца самастойна, у вольны ад працы час. Яго работы ўпершыню з’явіліся ў 1921 годзе на I мастацкай выставе ў Мінску. Пасля гэтага быў накіраваны на вучобу ў Вышэйшыя мастацка–тэхнічныя майстэрні (ВХУТЕМАС) ў Маскву. З-за адсутнасці сярэдняй адукацыі Гембіцкага прынялі толькі на рабфак. У 1923 годзе праз цяжкае матэрыяльнае становішча ён быў вымушаны прыпыніць вучобу і вярнуцца ў Мінск да бацькоў. Пазней вучыўся на графічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута (1931—1938) у Уладзіміра Фаворскага і Андрэя Ганчарова. Дыпломная работа ў тэхніцы дрэварыту — ілюстрацыі да аповесці Я. Коласа «Дрыгва» (1938), чатыры аркушы з яе купленыя Маскоўскім музеем выяўленчых мастацтваў. У пачатку 1930-х арыштоўваўся НКУС, але быў выпушчаны. Сталую творчую працу пачаў у канцы 1930-х, працаваў у станковай графіцы ў тэхніках дрэварыту і каляровай лінагравюры. Сярод іншых тагачасных беларускіх графікаў вылучаўся цікаўнасцю да стварэння шматфігурных кампазіцый.

З 1940 года быў членам Беларускага саюза мастакоў.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].

Зноскі

  1. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
  • Календарыюм // «Czasopis», № 10/2005.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.