Ібрагім аль-Джафары
Ібрагім аль-Джафары | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. إبراهيم الجعفري | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аяд Алаўі | ||||||
Пераемнік | Нуры аль-Малікі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Махамед Бахр аль-Улум | ||||||
Пераемнік | Ахмед Чалабі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 сакавіка 1947 (77 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | шыіты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | al-jaffaary.net | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ібрагім Аль-Джафары (араб. براهيم الاشيقر الجعفري; нар. 25 сакавіка 1947, Кербела, Ірак) — іракскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр краіны з красавіка 2005 па май 2006. Міністр замежных спраў з верасня 2014 па кастрычнік 2018. Адзін з лідараў партыі «Дава».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1947 годзе ў горадзе Кербела і вучыўся ў Масульскім універсітэце на лекара (атрымаў дыплом бакалаўра ў 1974 годзе).
У 1968 стаў членам, а з 1974 — актывістам партыі «Дава», якая знаходзілася ў апазіцыі рэжыму Садама Хусейна. У 1980 эміграваў у Іран. Супрацоўнічаў з апазіцыйным іракскім саветам ісламскай рэвалюцыі. У 1989 перабраўся ў Лондан у якасці афіцыйнага прадстаўніка партыі «Дава» ў Вялікабрытаніі, дзе прыняў удзел у стварэнні шырокага фронту іракскай апазіцыі[1].
Выступаў супраць інтэрвенцыі ў Ірак[2].
Неўзабаве пасля ўварвання амерыканскіх войскаў у Ірак (2003) вярнуўся на радзіму. У ліпені ён увайшоў у Часовы кіраўнічы савет Ірака і стаў яго першым старшынёй, а таксама — на 1 месяц — першым пасля Садама Хусэйна выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны.
Пад яго кіраўніцтвам Ісламская партыя «Дава» ўвайшла ў кааліцыю шыіцкіх партый і рухаў «Аб’яднаны Іракскі Альянс» (АІА) з 22 партый і рухаў, а сам аль-Джафары заняў месца намесніка лідара альянсу.
Быў адным з двух віцэ-прэзідэнтаў краіны пры часовым урадзе з 2004 па 2005 год. Адмовіўся заняць пасаду прэм’ер-міністра з-за вострых рознагалоссяў з прадстаўнікамі курдаў па пытанні аб аўтаноміі Курдыстана і прыналежнасці Кіркука[1].
7 красавіка 2005 года, пасля сур’ёзнага поспеху шыітаў на парламенцкіх выбарах (48,2 % галасоў і 140 з 275 месцаў у парламенце), прэзідэнт Джалал Талабані прызначыў яго прэм’ер-міністрам. 28 красавіка ён быў зацверджаны на гэтай пасадзе іракскім парламентам[3].
Знаходзячыся на сваёй пасадзе, не здолеў наладзіць нармальнае жыццё ў краіне, пакласці канец гвалту і наладзіць адносіны з сунітамі, курдамі і свецкімі палітыкамі, настойваючы на ўвядзенні судаводства на аснове шарыяту.
Пасля прыняцця новай Канстытуцыі краіны 15 снежня 2005 года прайшлі новыя парламенцкія выбары. АІА атрымаў 128 месцаў і быў вымушаны фармаваць кааліцыю з іншымі партыямі, якая пасля паўгадавых перамоваў узгадніла на пасаду прэм’ера Нуры аль-Малікі.
У маі 2008 года пакінуў партыю «Дава», заснаваўшы і ўзначаліўшы новую партыю «Рух нацыянальных рэформаў»[4]. Уже
На выбарах 7 сакавіка 2010 года ўзначалены ім «Іракскі Нацыянальны альянс» (ІНА), які стаў пераемнікам АІА, атрымаў 70 месцаў, заняўшы трэцяе месца. ІНА ўвайшоў у кіроўны альянс разам з «Кааліцыяй у падтрымку дзяржавы закона».
Пасля выбараў у красавіку 2014 года (партыя «Рух нацыянальных рэформаў» атрымала ўсяго 6 месцаў) новы прэм’ер-міністр краіны Х. Аль-Абадзі, прызначыў яго на пасаду міністра замежных спраў.
Зноскі
- ↑ а б Nimrod Raphaeli Ibrahim al-Ja’fari: Iraq’s Designated Prime Minister, who is he? Архівавана 18 сакавіка 2006 года.. Free Muslims Coalition. 5 March 2005.
- ↑ Valentinas Mite and Kathleen Ridolfo. Iraq Looks to Jaafari Архівавана 30 чэрвеня 2017.. Asia Times. 9 April 2005.
- ↑ Profile: Ibrahim al-Jaafari
- ↑ «Sadr bloc demands pact referendum», Al Jazeera, May 31, 2008.