Ібі-Суэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ібі-Суэн
𒀭𒄿𒉈𒀭𒂗𒍪
Ibbi-Sin enthroned.jpg
Выява на пячатке
4-ы лугаль
2029 да н.э. — 2005 да н.э.
Папярэднік Шу-Суэн

Нараджэнне XXI стагоддзе да н.э.
Смерць невядома
Месца пахавання
Род Трэцяя дынастыя Ура
Бацька Шу-Суэн
Жонка Гемэ-Энліль[d]
Веравызнанне месапатамская рэлігія
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Ібі-Суэн на Вікісховішчы

Ібі-Суэн (шум. 𒀭𒄿𒉈𒀭𒂗𒍪; 2028 гг. да н. э. — 2004 гг. да н. э.) — лугаль (манарх) Ура, Шумера і Акада. Апошні прадстаўнік трэцяй дынастыі Ура.

Першыя гады кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Ібі-Суэн з’яўляўся сынам лугаля Шу-Суэна, ад якога атрымаў уладу ў спадчыну. Першыя гады свайго кіравання ён імкнуўся весці актыўную ваенную палітыку на захадзе ад Акада і ў Эламе, дзе захапіў Сузы (раней яны ўжо ўваходзілі ў склад дзяржавы трэцяй дынастыі пры лугалі Шульгі).

Прыродная катастрофа[правіць | правіць зыходнік]

Далейшую знешнюю актыўнасць Ібі-Суэна перарвала прыродная катастрофа, якая адбылася паміж 2022 г. да н. э. і 2018 г. да н. э. Яна была адлюстравана ў шумерскай літаратуры ў «Жалобнай песне аб Шумеры і Уры». Пачалася засуха. Тыгр і Еўфрат змянілі свае рэчышчы, каналы для забеспячэнні гарадоў вадой і абрашэння земляробчых угоддзяў абмялелі. Гэта прывяло да голаду. Насельніцтва пакідала свае дамы, займалася рабаўніцтвам дзяржаўных і храмавых маёнткаў. Гарады Эшнуна, Лагаш, Ларса, Ума і Ісін перасталі падпарадкоўвацца цэнтральным уладам. З усходу адбылося ўварванне качэўнікаў-амарэяў.

У нашы дні катастрофу, што нападкала Шумер, вучоныя тлумачаць кліматычнымі зменамі. Пацяпленне выклікала падзенне ўзроўню Персідскага заліва, змену рэчышчаў буйных рэк, засаленне зямель, раней прыгодных для сельскай гаспадаркі. Час катастрофы ў ніжняй Месапатаміі супадае з перыядам распаду Старога царства ў Старажытным Егіпце.

Заняпад адзінай дзяржавы трэцяй дынастыі найлепей вядомы дзякуючы падзеям вакол горада Ісіна, дзе ўладу захапіў ваенны адміністратар Ішбіэра, выхадзец з нешумерскай дзяржавы Мары. Па даручэнню Ібі-Суэна ён займаўся забеспячэннем Ура збожжам і здолеў закупіць вялікую колькасць зерня, дастатковую для пераадолення голада ў сталіцы, па нізкіх коштах. Нашэсце амарэяў вымусіла яго спыніцца ў Ісіне. У лісце да лугаля Ішбіэра патрабаваў ад 600 караблёў для вывазу збожжа і прызначэння сябе намеснікам Ісіна і Ніпура. Намеснік Казалу паведамляў Ібі-Суэну пра тое, што Ішбіэра збіраецца захапіць уладу. У выніку Ібі-Суэн не направіў караблі ў Ісін, а Ішбіэра самавольна абвясціў сябе лугалем.

Аднак Ібі-Суэн цалкам не страціў сваёй улады. Ён здолеў умацаваць муры Ура і Ніпура і спыніць нашэсце амарэяў.

Заняпад Ура[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 г. валадар Элама з дынастыі Сімашкі сфарміраваў моцную ваенную кааліцыю і ўзяў у аблогу Ур. Жыхары Ура спадзяваліся на моцныя муры, а таму не сталі пакідаць горад. Эламіты перакрылі канал, перарвалі водазабеспячэнне і падвоз харчу. У выніку яны ўварваліся ў Ур, дзе распачалі разню і рабаўніцтва. Яны вывезлі статую бога Сіна, што лічыўся заступнікам Ура, і ўзялі ў палон Ібі-Суэна. Яго далейшы лёс невядомы. Ур так і не адрадзіў сваю гегемонію ў Шумеры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]