Іванаўская вуліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іванаўская вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі раён
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro Second Line logo.svg  Пралетарская

Іванаўская вуліца — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Ідзе паралельна вул. Захарава і Пуліхава, перасякае вул. Нагорную і Андрэеўскую і сканчаецца скрыжаваннем з вул. Смаленскай. На Іванаўскай вуліцы захаваліся толькі дамы з нумарамі: 36, 37, 38, 39, 41, 43, 50 і 56[1], што сведчыць аб тым што цяперашнія межы вуліцы могуць істотна адрознівацца ад зыходных.

Знаходзіцца побач з такімі буйнымі транспартнымі аб’ектамі, як чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні», аўтобусным дэпо маршрутаў 18, 37, 39, 57 і 77, а таксама станцыяй метро «Пралетарская».

Славутасці вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Прадуктовы магазін «Легіён Маркет» (д. 36);
  • Рэстаран «Настальгія»[2][3] (зараз кулінарная фабрыка «Уха из петуха») і шынамантаж (д. 43);
  • Цэнтральны офіс Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па эксплуатацыі будынкаў[4] («БелЭЗ») (д. 56). У 1993—1997 гадах тут знаходзілася рэдакцыя газеты «Свабода[5]».

Зноскі

  1. згодна дадзеным: ул. Ивановская // ato.by
  2. сайт рэстарана
  3. Цікавы факт: рэстарану «Настальгія» паэт Уладзімір Смялоўскі прысвяціў назву свайго зборніка вершаў 2005 года (Владимир Смеловский. Ностальгия. Мн.: Юнипак, 2005, с. 8-9)
  4. Сайт «БелЭЗ»
  5. Менск, вуліца Іванаўская, 56. Газэта „Свабода“ // Радыё Свабода

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]