Івана Бакера
| Івана Бакера | |
|---|---|
| ісп.: Ivana Baquero | |
| |
| Імя пры нараджэнні | Ivana Baquero Macías |
| Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1994[1] (31 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | |
| Кар’ера | з 2004 |
| Узнагароды |
Прэмія «Гоя» (2007) Прэмія «Сатурн» (2007) |
| IMDb | ID 1419440 |
| ivanabaquero.com (англ.) | |
Іва́на Баке́ра Масі́ас (ісп.: Ivana Baquero Macías; нар. 11 чэрвеня 1994, Барселона, Іспанія) — каталонская актрыса, найбольш вядомая роллю Афеліі ў фільме «Лабірынт фаўна» (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Івана Бакера, дачка Івана Бакера і Джуліі Масіас, нарадзілася 11 чэрвеня 1994 года ў горадзе Барселона. Івана атрымала адукацыю ў Амерыканскай школе Барселоны, дзе паглыблена вывучала англійскую мову, у выніку чаго яна свабодна валодае трымя мовамі: англійскай, іспанскай і каталонскай. Івана скончыла навучанне ў 2012 годзе.
На пачатку сваёй кінакар’еры Івана Бакера выканала некалькі другарадных роляў у кіно. Самая вялікая роля была ў фільме «Крохкасць» (2005), дзе яна знялася разам з Калістай Флокхарт і Рычардам Роксбургам.
Ва ўзросце 11 год Івана Бакера зыграла ролю Афеліі ў фільме Гільерма дэль Тора «Лабірынт фаўна». За гэту ролю Івана была ўзнагароджана шасцю кінапрэміямі і атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў.[3] Бакера была адабрана з прыблізна 1000 дзяцей, якія праслухоўваліся на ролю ў фільме «Лабірынт фаўна», і дзеля яе ўдзелу Гільерма дэль Тора нават перапісаў пад яе сцэнарый, паводле якога Афеліі павінна было быць 8 год.
Наступным фільмам Іваны Бакера стала «Жонка анархіста» (2008). Дзеянне фільма зноў адбывалася ў часы Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Івана зыграла другарадную ролю Паломы, 15-гадовай дзяўчынкі.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| ф | «Рамасанта» | Romasanta | Ана | |
| ф | «Ратвейлер» | Rottweiler | Эсперанца | |
| ф | «Крохкасць» | ісп.: Frágiles | Мэндзі | |
| тф | «Марыя і Асу» | катал.: Maria y Assou | Ніколь | |
| тф | «Фільмы, што не дадуць вам заснуць: Калядная гісторыя» | ісп.: Películas para no dormir: Cuento de navidad | Моні | |
| ф | «Лабірынт фаўна» | ісп.: El laberinto del fauno | Афелія | |
| ф | «Жонка анархіста» | англ.: The Anarchist’s Wife | Палома ў 15 год | |
| ф | «Новая дачка» | англ.: The New Daughter | Луіза Джэймс | |
| кар | «Адсутнасць» | катал.: Absència | Лена | |
| кар | «Чырвоная дзева» | англ.: The Red Virgin | Хільдэгарт Радрыгес | |
| ф | «Іншая я» | англ.: Another Me | Кайлі | |
| ф | «Клуб незразуметых» | ісп.: El club de los incomprendidos | Мэры Рэес | |
| ф | «Лёд» | парт.: Gelo | Катарына / Джаана | |
| 2016—2017 | с | «Хронікі Шанары» | англ.: The Shannara Chronicles | Эрэтрыя |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ivana Baquero // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #142143448 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Ivana Baquero: Awards — IMDb (англ.). IMDb. IMDb. Праверана 17 красавіка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Івана Бакера на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
