Іван Іванавіч Антановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Антановіч
3-і Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
13 студзеня 1997 — 4 снежня 1998
Прэзідэнт: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Сянько
Пераемнік: Урал Латыпаў
Пастаянны прадстаўнік БССР пры ЮНЕСКА
1976 — 1977
Папярэднік: Віктар Каўбасін
Пераемнік: У. Макараў
 
Партыя: КПСС[1], Камуністычная партыя Беларусі[1] і Камуністычная партыя РСФСР[d][1][2]
Адукацыя:
Навуковая ступень: прафесар[1][2] (1977) і доктар філасофскіх навук[d][1][2] (1973)
Дзейнасць: філосаф, палітык, выкладчык, дыпламат
Месца працы:
Нараджэнне: 3 красавіка 1937(1937-04-03)[1][2] (81 год)
 
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера: філасофія
 
Узнагароды:

Medal of Francis Skorina rib.png

Іва́н Іва́навіч Антано́віч (нар. 3 красавіка 1937 ў вёсцы Дамашы Ляхавіцкага раёна Брэстскай вобласці) — беларускі палітык і дыпламат, доктар філасофскіх навук (1973), прафесар філасофіі (1977)[4]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў у 1960[4]. З 1959 малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1967 загадчык рэдакцыяй філасофіі і права Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1969-74 супрацоўнік сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. З 1974 лектар ЦК КПБ, выкладчык БДУ. Быў Пастаянным прадстаўніком БССР пры ЮНЕСКА ў 1976-77.

У 1977—1987 на партыйнай рабоце, з 1987 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1990—1991 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—1995 дырэктар Беларускага інстытута навукова — тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. 18 верасня 1995 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а 13 студзеня 1997 — міністрам. На гэтай пасадзе заставаўся да 4 снежня 1998 года, калі быў адстаўлены.

Адначасова ў 1995-97 старшыня нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. У 1996—2000 член камітэта ААН па эканамічных і сацыяльных правах. З 2000 на навукова-педагагічнай працы ў Маскве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

1 красавіка 1997 года ўзнагароджаны медалям Францыска Скарыны.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працы па гісторыі сучаснай буржуазнай філасофіі і сацыялогіі:

  • Американская буржуазная аксиология на службе империализма.—Мн., 1967
  • Свабода ці рабства? —Мн., 1969
  • Современная «философская антропология».—Мн., 1970
  • По диктату монополий. —Мн., 1973
  • Социальная патология капитализма. —Мн., 1974
  • Социология США: проблемы и поиски решений. —Мн., 1976
  • Социальное кредо буржуазного гуманизма. —Мн., 1976
  • Социальное развитие и проблема прогресса. —Мн., 1977
  • Капитализм и социальный контроль. —М., 1978
  • Буржуазная социологическая теория: Критический очерк основных направлений, концепций, категорий. Ч. 1. —Мн., 1980

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Антановіч лічыць, што польская мова для Беларусі — чужая і трэба дзейнічаць супраць яе выкарыстання ў краіне. Між іншым асудзіў прысутнасць польскамоўных надпісаў у касцёле Сымона і Алены ў Мінску[5].
  • Ён абураўся на тых гісторыкаў, якія спрабуюць узвялічваць «літоўска-польскі» перыяд у гісторыі нашай краіны і ачарняюць «руска-імперскі». "Беларуская дзяржаўнасць сфармавалася ва ўлонні рускай дзяржаўнай традыцыі, нацыянальная рэлігія беларусаў — праваслаўе, прынятае ў часы Кіеўскай Русі, «дзяржавы-прамаці»[6].

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 19. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — АршынМн.: 1996. — С. 381. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  3. 3,0 3,1 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 20. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  4. 4,0 4,1 Антонович Иван Иванович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
  5. http://nn.by/?c=ar&i=143172
  6. https://nn.by/?c=ar&i=207936