Іван Іванавіч Талкачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Талкачоў
Нараджэнне 18 кастрычніка 1955(1955-10-18) (68 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўнік
Месца працы
Узнагароды

Іван Іванавіч Талкачоў (нар. 18 кастрычніка 1955, с. Старая Гута Унецкага раёна Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык гісторыі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў токарам на заводзе «Тэмбр» у горадзе Унеча Бранскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў прасаўшчыком на вытворчым аб’яднанні «Гомсельмаш», настаўнікам гісторыі Старагутнянскай сярэдняй школы Бранскай вобласці, Падарэскай сярэдняй школы Мінскай вобласці, Зябраўскай сярэдняй школы Гомельскай вобласці, сярэдняй школы № 8 горада Гомеля. Быў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ГПТВ № 6 горада Гомеля, дырэктарам сярэдняй школы № 25 горада Гомеля. Займаў пасады загадчыка аддзела адукацыі, намесніка кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «300 год Расійскаму флоту», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»[2].

Зноскі