Іван Іванавіч Фядзюнінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Фядзюнінскі
руск.: Иван Иванович Федюнинский
Ivan Fedyuninsky.jpg
Дата нараджэння 17 (30) ліпеня 1900(1900-07-30)
Месца нараджэння вёска Гілёва, Цюменскі павет, Табольская губерня
Дата смерці 17 кастрычніка 1977(1977-10-17) (77 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic.svg РСФСР, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19191977
Званне
Генерал арміі
Камандаваў 42nd Army[d]
Бітвы/войны Грамадзянская вайна, баі на рацэ Халхін-Гол, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Кіева»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Ордэн «За баявыя заслугі»
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені, ГДР
Чэхаславацкі залаты медаль «За ўмацаванне дружбы па зброі»
і інш.
Commons-logo.svg Іван Іванавіч Фядзюнінскі на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Фядзю́нінскі (руск.: Иван Иванович Федюнинский; 17 (30) ліпеня 1900 — 17 кастрычніка 1977) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал арміі (1955). Герой Савецкага Саюза (1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. І. Фядзюнінскі нарадзіўмя ў вёсцы Гілёва Успенскай воласці Цюменскага павета Табольскай губерні (зараз у Тугулымскім раёне Свярдлоўскай вобласці Расіі). У 1913 годзе скончыў школу. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Падчас грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. У 1924 годзе скончыў пяхотную школу ва Уладзівастоку. У 1924 годзе на пасадзе камандзіра роты прымаў удзел у канфлікце на Кітайска-Усходняй чыгунцы, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і асабістай імянной зброяй.

У 1930 годзе І. І. Фядзюнінскі быў накіраваны ў Маскву і праходзіў навучанне на Стралкова-тактычных курсах удасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал» імя Камінтэрна, якія скончыў у 1931 г. і быў накіраваны на Далёкі Усход, прызначаны камандзірам батальёна, затым — памочнікам камандзіра палка, які ў 1938 годзе быў уведзены на тэрыторыю Манголіі. З пачаткам канфлікту на рацэ Халхін-Гол па прапанове Г. К. Жукава І. І. Фядзюнінскі прызначаны камандзірам 24-га матарызаванага палка. З 6 лютага 1940 г. на пасадзе камандзіра 82-й мотастралковай дывізіі, з лістапада 1940 г. — 15-го стралковага корпуса Кіеўскай Асобай ваеннай акругі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны штаб корпуса знаходзіўся ў Ковелі. Падчас баёў І. І. Фядзюнінскі быў цяжка паранены і накіраваны ў Маскву. У 1941 годзе скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава. 12 жніўня 1941 г. І. І. Фядзюнінскаму прысвоена званне генерал-маёра. У жніўні—верасні 1941 г. ён камандуючы 32-й арміяй Рэзервовага фронту, у верасні—кастрычніку — 42-й арміяй Леніградскага фронту і, адначасова, намеснік Г. К. Жукава. 27 кастрычніка 1941 г. І. І. Фядзюнінскі прызначаны камандуючым 54-й арміяй. З кастрычніка 1942 г. намеснік камандуючага Волхаўскім, з мая 1943 г. Бранскім фронтам. З ліпеня 1943 г. І. І. Фядзюнінскі на пасадзе камандуючага 11-й арміі, са снежня 1943 г. — 2-й ударнай арміі.
Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітвы, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацый.

Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.

У 1946—1947 гг. І. І. Фядзюнінскі на пасадзе камандуючага Архангельскай ваеннай акругай. У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба. У 1948—1951 гг. камандуючы 7-й гвардзейскай арміяй Закаўказскай ваеннай акругі ў Ерэване, у 1951—1954 гг. намеснік і першы намеснік Галоўнакамандуючага Групай савецкіх войскаў у Германіі, у 1954—1957 гг. камандуючы войскамі Забайкальскай ваеннай акругі, у 1957—1965 гг. — Туркестанскай ваеннай акругі. Са снежня 1965 г. генерал арміі І. І. Фядзюнінскі на пасадзе інспектара-саветніка Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1966 гг., дэпутатам Вярхоўных Саветаў шэрагу саюзных рэспублік СССР.

Памёр І. І. Фядзюнінскі 17 кастрычніка 1977 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

І. І. Фядзюнінскі аўтар кніг:

  • На Востоке — М.: Воениздат, 1985;
  • Дисциплина — основа боеготовности;
  • Поднятые по тревоге — М.: Воениздат, 1961.

Разам з А. І. Грыбковым быў галоўным ваенным кансультантам у здымках кінаэпапеі «Блакада».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровы грамадзянін гарадоў Волхаў, Ламаносаў, Кінгісеп, Талін, Бранск, Карачаў (Бранская вобласць), Гомель (1973), Чойбалсан (Манголія), Фломберх (Польша).
  • Імем Героя названыя вуліцы ў Бранску, Гомелі, Ламаносаве, Карачаве, Цюмені, пасёлку Тугулым (Свярдлоўская вобласць).
  • Помнік і дом-музей на радзіме Героя ў вёсцы Гілёва.
  • Мемарыяльная дошка ў горадзе Гомель.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 510. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 132. — 368 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Іванавіч Фядзюнінскі на сайце «Героі краіны»