Перайсці да зместу

Іван Іларыёнавіч Камінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іларыёнавіч Камінскі
Дата нараджэння 8 лістапада 1919(1919-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1974(1974-10-06) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Іва́н Іларыё́навіч Камі́нскі (8 лістапада 1919, вёска Масоры (цяпер Сенненскі раён) — 6 кастрычніка 1974) — старшы лейтэнант, лётчык-разведчык савецкіх ВПС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (29.06.1945), узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Скончыў ваеннае вучылішча ў горадзе Энгельс (1941). У час вайны камандзір экіпажу, потым намеснік камандзіра эскадрыллі ў асобным палку далёкай авіяразведкі. Зрабіў 239 баявых вылетаў, правёў фотаразведку каля 27 тыс. кв. км тэрыторыі праціўніка — лепшы вынік у савецкіх ВПС часоў 2-й сусветнай вайны. Паведамляецца, што нямецкае камандаванне абяцала за збіццё Камінскага Жалезны крыж. Выконваў баявыя задачы на Заходнім і 3-м Беларускім франтах. У дзельнік абароны Масквы, Арлоўскай, Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Беларускай аперацый, баёў у Літве, Польшчы, Усходняй Прусіі.

Пілатаваў: Пе-2 у варыянце фотаразведчыка.

Збіты 27.2.1945, у 239-м вылеце. Гарэў разам з самалётам, але дацягнуў машыну да сваёй тэрыторыі, разам з экіпажам выкінуўся з парашутам. Амаль год правёў у шпіталі, паводле стану здароўя быў спісаны з баявой авіяцыі.

Пасля вайны скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948), Вышэйшую партшколу пры ЦК КПСС (1963). З 1948 года працаваў сакратаром райкома КПБ, старшынёй Фрунзенскага райвыканкома Мінска, у апараце Дзяржплана БССР.

Помнік у аграгарадку Машканы Сенненскага раёна[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 236. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Іван Іларыёнавіч Камінскі на сайце «Героі краіны» (руск.)