Перайсці да зместу

Іван Іосіфавіч Валодзька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іосіфавіч Валодзька
Фота І.І. Валодзькі прыблізна 1920-х гг.
Фота І.І. Валодзькі прыблізна 1920-х гг.
Дата нараджэння 2 (14) сакавіка 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1984(1984-03-24) (89 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1955)
Архітэктурны стыль рацыяналізм
Подпіс Подпіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гідраметэаралагічная абсерваторыя

Іван Іосіфавіч Вало́дзька[Кам. 1], або Валадзько́[1][2] (14 сакавіка 1895, в. Плябанцы, цяпер Мінскі раён — 24 сакавіка 1984, Мінск) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1955)[3].

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-лесніка[4].

У яго рана выявілася любоў да малявання. Пасля заканчэння сельскай школы і 2-х класаў Мінскага гарадскога вучылішча ў 1912 годзе Іван Валодзька з’ехаў у г. Пензу, дзе паступае ў мастацкае вучылішча імя М. Д. Селіверстава  (руск.) на аддзяленне жывапісу, якое скончыў у 1918 годзе[4]. Працаваў настаўнікам малявання ў Яльцы, быў адным са стваральнікаў калекцыі ялецкага музея[4].

Вясной 1919 года вярнуўся ў Мінск[4]. У 1921 ўдзельнічаў ў 1-й Мастацкай выставе ў г. Менску[4].

У 1928 г. ён скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут (ВМАТЭМАЙС — ВМАТЭІН) у Маскве[5].

У 1929 годзе вярнуўся ў Менск, дзе кіраваў праектным бюро, а пазней архітэктурнай секцыяй у Белжылсаюзе[3][5][6]. Валодзька запрасіў для працы ў Беларусі выпускнікоў ВМАТЭІН А. П. Воінава, М. І. Гілярава, А. Ф. Крылова[5].

У траўні 1932 г. Валодзька быў накіраваны ваенкаматам на будаўніцтва ў Старыя Дарогі. Па завяршэнні гэтых прац, з пачатку 1933 г. накіраваны ў Маскву на працу ў Цакамбанку старэйшым інжынерам, затым, архітэктарам-аўтарам ў 7-ю архітэктурна-праектную майстэрню Массавета, якой кіраваў К. С. Мельнікаў[7].

У 1939 г. перайшоў у іншую майстэрню Массавета — «Масгароафармленне», дзе працаваў архітэктарам па афармленні плошчаў і вуліц Масквы. З пачаткам вайны ў 1941 годзе быў прызначаны начальнікам аддзела тэхнічнага кантролю на фабрыцы афармленчых работ, якая, сярод іншага, выконвала і маскавальныя работы. Непасрэдна І. І. Валодзька ў 1942 г. займаўся маскаваннем Царыцынскага ўмацаванага вузла[3][6][7].

У 1944 г. быў адкліканы з сістэмы Масксавета для працы ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СНК БССР начальнікам аддзела аховы помнікаў архітэктуры, затым кіраўніком праектнай майстэрні «Белсельпраекта», а з 1948 года — пераходзіць на працу ў Акадэмію навук БССР[8].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года[6].

3 1957 года навуковы супрацоўнік НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі, у 19631973 гадах БелНДІПгорадабудаўніцтва[9].

І. І. Валодзька належаў да першага пакалення беларускіх архітэктараў, якія атрымалі прафесійную адукацыю ўжо ў СССР. У 1928 годзе ён скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут (ВМАТЭМАЙС — ВМАТЭІН), дзе навучаўся ў вядучых тэарэтыкаў рацыяналізму М. А. Ладоўскага, У. Ф. Крынскага і М. В. Дакучаева, што вызначала далейшы творчы почарк архітэктара[5].

Суайчыннікі характаразавалі ягоную дзейнасць так: для яго характэрна імкненне да агранічнага спалучэння мастацкіх якасцей архітэктуры з яе мэтазгоднасцю, пошук новых канструктыўных і вобразных рашэнняў. Гэтым прынцыпам Валодзька ніколі не здраджваў. Ён заўсёды стаяў на пазіцыях рацыяналізму[5].

Асноўныя працы:

Павільён СССР на міжнароднай выставе ў Страсбуры (Францыя, 1929)[9] — I месца міжнароднага конкурсу. Павільён быў пабудаваны, а аўтар узнагароджаны «Ганаровым дыпломам» Выставачнага камітэта.

БССР 1928—1933

Павільён Белдзяржкіно на Першай Беларускай сельскагаспадарчай выставе (Мінск, 1930)[6]; Геафізічная абсерваторыя (Мінск, праект 1929, рэалізацыя 1932—1935); 112-кватэрны дом па вул. Маскоўскай (Мінск, 1932, сумесна з А. П. Воінавым, А. Крыловым, М. Гіляровым); Лякарня (Рэчыца, 1933).

РСФСР 1933—1942[7][9]

Будынак школы ў Спаскім тупіку (1935 г.); Жылы дом па вул. Русакоўскай, 1 (1936 г).; Рэканструкцыя завода ім. Лепсэ па вул. Ткацкай (1937 г.) і Лабараторны корпус завода па Мачальскай корпус этого завода па вул. Мочальской улице (1938 г.)[6]; Дом адпачынку Ўніверсітэта працаўнікоў Усходу на ст. Апаліха Маскоўскай вобл.

БССР пасля 1942

Праект аднаўлення Дома I-га з’езду РСДРП (Мінск, 1947); Літаратурны музей Я. Купалы (Мінск, 1959, сумесна з В. Волчакам)[3].

Аўтар «Альбома эскізных праектаў надмагілльных помнікаў воінам Чырвонай Арміі, партызанам і мірнаму насельніцтву, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну 1941—1945 гг., і мемарыяльных дошак», раздзелаў у працах «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1957), «Метадычныя ўказанні па складанні схем раённай планіроўкі сельскагаспадарчых раёнаў ва ўмовах Беларускай ССР» (Мінск, 1963)[6][8].

Дакументы творчай ды службовай дзейнасці (праекты, артыкулы, справаздачы) і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены дачкой[10].

  • Методические указания по составлению схем районной планировки сельскохозяйственных районов БССР. Мн., 1963 (у сааўт.);
  • Альбом типовых и экспериментальных проектов жилых домов, общественных зданий и сооружений для сельского строительства в Белорусской ССР.
  1. У архіўным фондзе «Володько Иван Иосифович, белорусский советский архитектор, кандидат архитектуры» БДАНТД захоўваецца справа «Послужной список, автобиографии, личный листок по учету кадров, анкеты» за 1923—1971 гг. (ф.105, воп.1, адз.зах.25), у якой ёсць асабісты лісток па ўліку кадраў (старонкі 5-6) ад 7 лютага 1932 года, запоўнены па-беларуску самім архітэктарам, які піша сваё імя як «Валодзька Янка Язэпаў».
  1. Архітэктура Беларусі 1993.
  2. Беларусь: энцыклапедычны даведнік 1995.
  3. а б в г Володько Иван Иосифович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
  4. а б в г д Иван Иосифович Володько (руск.)
  5. а б в г д А.В. Лысенко У истоков белорусской советской архитектуры. К 85-летию со дня рождения И.И.Володько(руск.) // Строительство и архитектура Белоруссии : часопіс. — 1980. — № 1. — С. 26-27.
  6. а б в г д е Володько Иван Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  7. а б в Антонова А. А., Мазуренко М. К., Сергачёв С. А. Московский период творчества архитектора И. И. Володько // Наука – образованию, производству, экономике : материалы 16-й Международной научно-технической конференции. - Минск : БНТУ. — 2018. — Т. 2. — С. 315.
  8. а б Сайт Белорусского государственного архива научно-технического документации (руск.). bdantd.by. Праверана 23 студзеня 2026.
  9. а б в Валадзько Іван Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  10. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.