Іван Іосіфавіч Мікановіч
| Іван Іосіфавіч Мікановіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 17 лістапада 1938 (87 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Навуковая сфера | раслінаводства |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук (1977) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
| Узнагароды | |
Іван Іосіфавіч Мікановіч (нар. 17 лістапада 1938, в. Кухары, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1977), дацэнт (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (агранамічны факультэт, 1963).
Працаваў на Шчучынскай машынна-трактарнай станцыі (з 1956, камбайнер), Паўладарскай вобласці (Казахстан), Полацкім міжраённым атрадзе па ахове раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля (з 1963), Гродзенскім дзяржаўным аграрным унiверсiтэце (аграном-насеннявод, загадчык аддзела насенняводства, у 1965—1976 — галоўны аграном вучэбна-доследнай гаспадаркі «Прынёманскі», 1976—1995 — дацэнт кафедры агульнага земляробства, 1995—2012 — кафедры раслінаводства, 1977—1980 — намеснік дэкана, 1980—1995 — дэкан агранамічнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: агратэхніка і шляхі павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур; паляпшэнне пратэінавай каштоўнасці зерневых культур; падрыхтоўка кадраў для АПК.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1992) і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Продуктивность чистых и смешанных посевов яровых зерновых культур на дерново-подзолистых супесчаных почвах западной части Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Миконович Иван Иосифович. ― Жодино, 1977.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Миканович Иван Иосифович Архівавана 17 лютага 2023.
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучынскім павеце
- Выкладчыкі агранамічнага факультэта ГДАУ
- Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі агранамічнага факультэта ГДАУ
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы агранамічнага факультэта ГДАУ
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Раслінаводы Беларусі