Іван Акімавіч Каўшараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Акімавіч Каўшараў
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1911(1911-10-28)
Месца нараджэння вёска Глыбоцкае, Гомельскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 21 лютага 1998(1998-02-21) (86 гадоў)
Месца смерці Кіеў
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 19361961
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Баі на Халхін-Голе,
Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Акімавіч Каўшараў (19111998) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941 год).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Каўшараў нарадзіўся 28 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Глыбоцкае (цяпер — Гомельскі раён Гомельскай вобласці). У 1936 годзе ён скончыў заатэхнікум, пасля чаго працаваў загадчыкам жывёлагадоўчай фермы у саўгасе. У тым жа годзе Каўшараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Арміію. У 1937 годзе ён скончыў Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летназаў. Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе, савецка-фінляндскай вайне. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да снежня 1941 года лейтэнант Іван Каўшараў быў штурманам(руск.) бел. эскадрыллі 225-га бліжнябамбардыровачнага авіяпалка 3-й рэзервнай авіягрупы 4-й асобнай арміі. Да таго часа ён здзейсніў 99 баявых вылетаў на бамбардыроўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы ворага, нанесшы яму вялікія страты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 17 снежня 1941 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Іван Каўшараў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 648[1].

У 1944 годзе Каўшараў скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. Пасля заканчэння вайны ён працягнуў службу у Савецкай Арміі. У 1961 годзе у званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Кіеве. Памер 21 студзеня 1998 года[1].

Ганаровы грамадзянін Ціхвіна. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Чырвонга Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Буров А. В. Твои Герои, Ленинград. 2-е изд., доп. Л. Лениздат, 1970.
  • Подвиги Героев Советского Союза. М., 1983.