Іван Аляксандравіч Пыр’еў
Іван Аляксандравіч Пыр’еў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 4 (17) лістапада 1901[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 1968[2][3] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Ада Войцік[d], Марына Аляксееўна Ладыніна і Ліянела Іванаўна Пыр’ева[d] |
Дзеці | Андрэй Іванавіч Ладынін[d] |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, палітык, педагог, грамадскі дзеяч |
Кірунак | камедыя і драма |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0701576 |
![]() |
Іван Аляксандравіч Пыр’еў (руск.: Ива́н Алекса́ндрович Пы́рьев; 4 (17) лістапада 1901, с. Камень, Барнаульскі павет, Томская губерня — 7 лютага 1968, Масква) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1948). Лаўрэат шасці Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1943, 1946, 1948, 1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1923 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай эксперыментальнай тэатральнай майстэрні, вучыўся там жа на рэжысёрскім аддзяленні. З 1925 года пачаў дзейнасць у кінематографе. Працаваў сцэнарыстам і рэжысёрам на кінастудыях «Дзяржкіно», «Пралеткіно», «Саюзкіно» (цяпер — «Масфільм»). З 1926 года — памочнік рэжысёра на фільмах Юрыя Тарыча.
У 1936 годзе на экраны СССР выйшаў яго фільм «Партыйны білет», для якога паэт Павел Васільеў паслужыў правобразам галоўнага антыгероя — «шпіёна», «дыверсанта» і «ворага народа» (Васільеў расстраляны ў 1937 годзе).
Усенародную папулярнасць набылі яго музычныя камедыі «Багатая нявеста», «Трактарысты», «Свінарка і пастух», «Кубанскія казакі», рамантычныя музычныя фільмы «У шэсць гадзін вечара пасля вайны», «Казанне пра зямлю Сібірскую». Ва ўсіх гэтых фільмах сыграла галоўныя ролі яго жонка — актрыса Марына Ладыніна.
Таксама вядомы сваімі экранізацыямі твораў Фёдара Дастаеўскага «Ідыёт» (1958) і «Браты Карамазавы» (1969).
У 1954—1957 гадах — дырэктар кінастудыі «Масфільм», затым кіраваў там жа творчым аб’яднаннем «Прамень». З 1956 года — ініцыятар стварэння і кіраўнік (да 1960) Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў пры «Масфільме». Быў галоўным рэдактарам галоўнага друкаванага органа кінематаграфістаў — часопіса «Мастацтва кіно», намеснікам старшыні Вялікага мастацкага савета Міністэрства кінематаграфіі СССР. Заснавальнік і першы кіраўнік Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1957—1965 гадах — старшыня яго аргкамітэта.
У 1956 годзе ўступіў у КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання. 7 лютага 1968 года, вярнуўшыся са здымак, памёр у сне.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121662853 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ а б в Пырьев Иван Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Ivan Pyr'ev // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Асобы
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Барнаульскім павеце
- Памерлі 7 лютага
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі ВКСР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры знака ордэна Святога Георгія
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Расіі
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Расіі
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Педагогі СССР
- Педагогі Расіі
- Члены КПСС
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Постаці Масфільма
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
- Грамадскія дзеячы Расіі
- Грамадскія дзеячы СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Нарадзіліся ў Алтайскім краі