Іван Аляксандравіч Солтан
Іван Аляксандравіч Солтан | |
---|---|
![]() | |
|
|
Нараджэнне | не раней за 1508 |
Смерць | не раней за 8 мая 1572 і не пазней за 20 верасня 1577 |
Род | Солтаны |
Бацька | Аляксандр Солтанавіч |
Жонка | Марына Васілеўна Саламярэцкая[d][1] |
Веравызнанне | праваслаўе[1] |
Дзейнасць | дзяржаўны служачы |
Іван Аляксандравіч Солтан (не раней за 1508 — паміж 8 мая 1572 і 20 верасня 1577[2][3]) — дзяржаўца ляхавіцкі (1561—1567), дзяржаўца астрынскі (1566—1577), маршалак гаспадарскі (1572—1577).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З магнацкага роду Солтанаў, унук пана Солтана Аляксандравіча, сын пана Аляксандра Солтанавіча і кн. Фядоры Глазынінай. Упершыню згадваецца пад 1541 годам, калі з бацькам браў удзел у судовым працэсе з Есьманам[4]. У 1549 годзе згадваецца як дзяк падскарбія земскага і маршалка надворнага Івана Гарнастая[3], свайго сваяка.
У 1561 годзе, 8 мая, за пазыку 3000 коп грошаў атрымаў ад караля Жыгімонта Аўгуста з яго ўласных уладанняў у дзяржаву Ляхавіцкую воласць з «дварамі» Ляхавічы, Старыя Ляхавічы і Жарабковічы[5][6]. З Ляхавіцкай дзяржавы ў 1565 годзе ставіў да службы земскай 8 «коней» па казацку[3]. Да чэрвеня 1566 года гаспадар вырашыў перадаць Ляхавіцкую дзяржаву за службу Уладзіміру Забалоцкаму. Пасланы ўвязаць новага дзяржаўцу дваранін гаспадарскі Сіла Скробат, па словах пана Солтана, прыўлашчыў маёмасць з клецяў Ляхавіцкага замка, што было абскаржана ў судзе. Пан Солтан атрымаў 1 чэрвеня 1566 года на замену Ляхавічаў у дзяржанне Астрыну[3], але Забалоцкі фактычна атрымаў Ляхавічы толькі ў студзені 1567 года.
На Попіс пад Радашковічамі 15 кастрычніка 1567 года ставіў почат з 36 «коней» і 18 драбаў з маёнткаў Воўчын ў Берасцейскім, Жыровічы ў Слонімскім, Нясвіж у Новагародскім, Дубічы ў Лідскім, Шэшкіне ў Віленскім паветах[3]. Таксама валодаў Вербай з Магільнам і іншымі прыселкамі ва Уладзімірскім павеце.
Атрымаў 20 мая 1572 года ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ўрад маршалка гаспадарскага[3]. Запісаў у 1572 годзе Жыровічы з правам продажу царквы жонцы Марыне з Саламярэцкіх.
Памёр да 20 верасня 1577 года.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Пра першую жонку нічога пэўна не вядома, у шлюбе з ёю меў прынамсі двух сыноў — Дзмітрыя і Лукаша. Пасля 1545 года ўзяў другі шлюб з княжной Марынай з Саламярэцкіх, удавой па Уладзіміры Гальшанскім-Дубровіцкім, спраўцы Кіеўскага ваяводства, у гэтым шлюбе меў сыноў Давіда, Яраслава, Івана і Аляксандра[3][7].
Багдан | Пётр | ЗАГОРАЎСКІЯ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Дзмітрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Настасся | Лукаш | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | Давід | Даніла | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Юр’евіч | Солтан | Аляксандр | Іван | Яраслаў | Геранім | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Іван | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | N дачка | Аляксандр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Богуш | Рыгор | БАГУШЭВІЧЫ ?ПАЧАПАЎСКІЯ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | Міхаіл | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 94.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ а б в г д е ё Lulewicz, 2000-2001
- ↑ ML 43
- ↑ Чтения в Императорском Обществе Истории и Древностей Российских при Московском Университете. Выпуск 2. — Москва, 1901. — С. 624.
- ↑ Акты Виленской археографической комиссии: Том XXII. Акты Слонимского земского суда. — Вильна, 1895. — 535 с.
- ↑ Сліж, 2001
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Lulewicz H. Aleksander Sołtan // Polski słownik biograficzny. — Warszawa-Kraków: 2000-2001. — Т. XL.
- Сліж Н. Род Саламярэцкіх на Магілёўшчыне ў XVI — першай палове XVII ст. // Мінулая і сучасная гісторыя Магілёва. — Магілёў: 2001. — С. 56-63.