Іван Аляксандравіч Чахоўскі
Выгляд
| Іван Аляксандравіч Чахоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Аляксандравіч Рушкевіч | ||||||
| Пераемнік | Валерый Іванавіч Мурах | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 ліпеня 1928 (97 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1984) | ||||||
| Навуковае званне | |||||||
| Дзейнасць | гігіена і гігіена харчавання[d] | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Род войскаў | ваенная медыцына | ||||||
| Званне | капітан медыцынскай службы | ||||||
Іван Аляксандравіч Чахоўскі (25 ліпеня 1928, в. Рыбцы, Смілавіцкі раён, Менская акруга) — беларускі вучоны-медык. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 ліпеня 1928 года ў в. Рыбцы Смілавіцкага раёна Менскай акругі (цяпер — Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).
У 1946 г. скончыў Пярэжырскую СШ, а ў 1951 г. — Мінскі медыцынскі інстытут. Служыў 6 гадоў у Ваенна-Марскім флоце на пасадзе доктара-гігіеніста. Дэмабілізаваўся ў званні капітана медыцынскай службы і паступіў у аспірантуру Мінскага медыцынскага інстытута. Працаваў галоўным санітарным урачом г. Мінска (1961—1967). З 1967 года ўзначальваў кафедру гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар 160 навуковых прац і энцыклапедычнага дапаможніка «Культура харчавання».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.