Іван Аляксеевіч Далгарукаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Аляксеевіч Далгарукаў
Ivan Alexeievich Dolgoroukov.jpg
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 1708[1]
Смерць: 19 лістапада 1739(1739-11-19)
Пахаванне:
Дынастыя: Род Далгарукавых
Бацька: Аляксей Рыгоравіч Далгарукаў[d]
Маці: Праскоўя Юр'еўна Далгарукава[d]
Жонка: Наталля Барысаўна Далгарукава[d]
Дзеці: Міхаіл Іванавіч Далгарукаў[d]
 
Узнагароды:
Order of St. Andrew ордэн Святога Аляксандра Неўскага

Іван Аляксеевіч Далгарукаў (Далгарукі; 1708 — 8 (19) лістапада 1739, Ноўгарад) — князь, прыдворны, фаварыт імператара Пятра II; сын А. Р. Далгарукава, дзед І. М. Далгарукава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З старажытнага дваранскага роду Далгарукавых. Унук князя Р. Ф. Далгарукава. Пачаўшы службу гоф-юнкерам вялікага Пятра Аляксеевіча (будучага імператара Пятра II) (1725), стаў неўзабаве яго фаварытам. Быў генералам ад інфантэрыі (1728), обер-камергерам (1728), маёрам лейб гвардыі Праабражэнскага палка (1730). Атрымаў тытул «светласці» (1729). Напярэдадні смерці Пятра II прыняў актыўны ўдзел у складанні падробленага завяшчання, які пакідаў пасад нарачонай нявесце імператара князёўне К. А. Далгарукавай (яго сястры) і асабіста падрабіў імператарскі подпіс.

Указам Ганны Іванаўны ад 9 (20) красавіка 1730 разам з сямействам бацькі і маладой жонкай Наталляй Барысаўнай сасланы ў Бярозаў, адкуль быў у 1738 па даносе ўзяты для новага следства. Пад мукамі прызнаўся ў складанні падробленага завяшчання. Быў пакараны чацвертаваннем разам з двума роднымі дзядзькамі (С. Р. Далгарукавым і І. Р. Далгарукавым) і адным стрыечным (В. Л. Далгарукавым).

Зноскі

  1. Ivan Alekseevič Dolgorukov // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.