Перайсці да зместу

Іван Андрэевіч Падута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Андрэевіч Падута
Сцяг Міністр юстыцыі БССР
сакавік 1946 — чэрвень 1953
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік ён сам як наркам юстыцыі
Пераемнік Іван Вятроў
Сцяг Народны камісар юстыцыі БССР
1940 — сакавік 1946
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Сяргей Лодысеў
Пераемнік ён сам як міністр юстыцыі

Нараджэнне 1901
Смерць 1982
Грамадзянства
Адукацыя
Узнагароды Ордэн ЛенінаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іва́н Андрэ́евіч Паду́та (1901, Магілёўская губерня — 1982) — наркам юстыцыі БССР (1940—1946) і міністр юстыцыі БССР (1946—1953).

Падута Іван Андрэевіч нарадзіўся ў 1901 годзе ў в. Карпілаўка.[1]

Пасля заканчэння Мінскага інстытута савецкага будаўніцтва і права — на партыйнай працы ў Крупскім, Чашніцкім РК КПБ, Аршанскім РК і ГК КПБ. З 1940 па 1941 і з мая 1942 па чэрвень 1953 года — наркам, міністр юстыцыі БССР.

З 1953 года пенсіянер саюзнага значэння[2].

Памёр у 1982 годзе. Пахаваны на Паўночных могілках у г. Мінску[1].

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

  1. 1 2 Неразрывная связь поколений: в преддверии Дня Победы почтили память бывших Министров юстиции – ветеранов Великой Отечественной войны(недаступная спасылка). Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
  2. ↑ История в лицах (руск.)(недаступная спасылка) (2-2009). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020. Праверана 18 снежня 2017.
  • О награждении орденами организаторов партизанского движения в Белоруссии : Указ Президиума Верховного Совета СССР // Известия Советов депутатов трудящихся СССР. — 1944. — № 194. — С. 1.
  • Эпоха в событиях и влицах // Юстиция Беларуси. — 2004. — № 1. — С. 21-22.
  • Белорусская юридическая энциклопедия. В 4 т. Т. 3. П-С. — Минск, 2010. — С.5