Іван Андрэевіч Стулаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Андрэевіч Стулаў
руск.: Иван Андреевич Стулов
Сцяг Першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
ліпень 1938 — 20 ліпеня 1944
Папярэднік Анатоль Ананьеў
Пераемнік Уладзімір Кудраеў

Нараджэнне 18 верасня 1904(1904-09-18)
Смерць 15 лютага 1964(1964-02-15)[1] (59 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Прыналежнасць СССР
Званне палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Іва́н Андрэ́евіч Сту́лаў (руск.: Иван Андреевич Стулов; 5 (18) верасня 1904, в. Шамбава, Валагодская губерня — 15 лютага 1964, Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Віцебскага абкама КП Беларусі (19381944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1920 года — у Чырвонай Арміі, з 1925 года — актывіст камсамола, з 1926 года — у УКП(б).

З ліпеня 1938 па ліпень 1944 года — 1-ы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ, у часы Вялікай Айчыннай Вайны — член Ваеннага Савета 4-й ударнай арміі. З кастрычніка 1944 па верасень 1945 года — кіраўнік транспартнага аддзела і намеснік сакратара ЦК КП(б)Б, пазней партыйны функцыянер ў Маскве, з 1954 года — на педагагічнай рабоце ў Маскве.

Абіраўся членам ЦК КПБ (19401949), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

Зноскі

  1. Стулов Иван Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]