Іван Антонавіч Бірыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Антонавіч Бірыла
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1945(1945-03-03)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера Медыцына
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Іван Антонавіч Бірыла (1900, Голтна[1] Мінскай губерні — 3 сакавіка 1945, Ліда) — беларускі хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1938).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў медыцынскі факультэт БДУ (1927)[1]. З 1932 па 1935 ўзначальваў міжхірургічнае аддзяленне ў Слуцку. Асістэнт хірургічнай клінікі Беларускага медыцынскага інстытута (1935), старшы навуковы супрацоўнік эксперыментальнай лабараторыі АН БССР. Удзельнік фінскай кампаніі. Вялікая Айчынная вайна заспела на яго адпачынку ў Друскеніках. Адыходзіў, пад Смаленскам патрапіў у палон[1]. Вярнуўся ў Мінск, дзе з сям'ёю жыў да вайны; дом згарэў, загінулі матэрыялы доктарскай дысертацыі. У маі 1942 пераехаў у Ліду, пачаў працаваць у хірургічным аддзяленні лякарні для мясцовага насельніцтва. Перадаваў партызанам медыкаменты. Пахаваны ў Лідзе[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 г. І. А. Бірыла паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Артэрыяльнае ўліванне крыві пры шоку, агоніі і спыненні сэрца»[2]. Распрацоўшчык методыкі ажыўлення шляхам артэрыяльнага нагнятання крыві ў сэрца. Па прапанове праф. Ф. А. Андрэева, упершыню ў свеце ва ўмовах клінікі прымяніў артэрыяльнае нагнятанне крыві для ажыўлення людзей, якія знаходзіліся ў стане шоку, агоніі, клінічнай смерці[3].

Зноскі

  1. а б в г Бірыла Іван
  2. І. А. Бірыла. Артэрыяльнае ўліванне крыві пры шоку, агоніі і спыненні сэрца. Хірургія, 1939, № 8, стар. 3-17.
  3. Учёный С. С. Брюхоненко Архівавана 4 верасня 2012. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бирилло І. А. Хирургия, 1939, № 8, стар. 3. — Бирилло І. А., Берман С. Ш. Там жа, 1941, № 6-7, стар. 50.
  • І. А. Бірыла. Артэрыяльнае ўліванне крыві пры шоку, агоніі і спыненні сэрца. Хірургія, 1939, № 8, стар. 3-17.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]