Іван Антонавіч Віткоўскі
Іван Антонавіч Віткоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка (2 мая) 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1937 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Антонавіч Віткоўскі (20 красавіка (2 мая) 1888, в. Чэрчыцы, Аршанскі павет, цяпер Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 27 снежня 1937, Менск, НКУС) — беларускі гісторык[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1912 годзе скончыў Пецярбургскую каталіцкую духоўную семінарыю, 2 курсы Петраградскай духоўнай акадэміі (1914). З канца 1916 года вікарый у Мазыры[1]. Пазбаўлены духоўнага сана ў 1918 годзе. Пераехаў у Растоў-на-Доне, дзе ў гімназіі выкладаў лацінскую мову, гісторыю і псіхалогію[1].
У 1919 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію; у 1920 паранены. У РКП(б) з 1920. У 1921 годзе вярнуўся на Віцебшчыну (тады ў складзе РСФСР), працаваў у савецкіх і партыйных органах у Оршы і Сянне, прарэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута[1].
З 1925 года ў Менску, выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта, намеснік загадчыка польскага аддзела Інбелкульта, намеснік дырэктара, з 1932 года дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры БелАН[2]. Адначасова загадчык кафедры гісторыі МВПІ. Прафесар з 1932 года[1].
Арыштаваны 26 ліпеня 1933 года. Паводле пастановы пазасудовага органа ад 27 лютага 1934 накіраваны на 3 гады ў лагеры. Быў у Марыінску ў Сібіры. Пасля вызвалення жыў у Баравічах Ленінградскай вобласці, працаваў рахункаводам і выкладаў лацінскую мову[1]. Зноў арыштаваны 22 лютага 1937 года па справе «Польскай вайсковай арганізацыі». Этапаваны ў Менск, дзе асуджаны і расстраляны[1]. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1959 годзе[1].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў паўстанне 1863—1864 гадоў, сувязі паміж рэвалюцыйнымі рухамі Беларусі, Польшчы, Расіі[1][2][3]:
- «1863 год на Меншчыне» (1927, у сааўтарстве)
- «Паўстанне 1863 года і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860 гадоў» (кніга 3, 1931)
- 1863 г. на Меншчыне. Мн., 1927 (разам з О. Яневічам, Л. Лехам)
- Паўстанне 1863 г. і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860 гадоў. Кн. 3. Мн., 1931
- Рэвалюцыйныя гурткі 70 гг. на Беларусі // Полымя. 1929, № 4
- «Зямля і воля» 60-х гадоў і сувязь яе з паўстаннем 1863 // Полымя. 1930, № 4.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ↑ а б в Витковский Иван Антонавич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 115. — 737 с.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 552—553
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Антонавіч Віткоўскі
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Прафесары
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
- Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Гісторыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай