Іван Анісімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іван Анісімаў — збройнік XVII ст., майстар шабельнай справы. Родам з Глыбокага. Разам з іншымі беларускімі майстрамі пераехаў у Маскву і працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Жыў у Мяшчанскай слабадзе. У 1662—1665 гадах па загаду цара вучыўся ў Астрахані «рабіць чаркаскія шаблі». Вярнуўшыся, разам з 7 «таварышчы» зрабіў «5 ножан шабельных на чаркаскае дзела з меднаю аправаю мінулага».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]