Іван Архіпавіч Голубеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Архіпавіч Голубеў
Дата нараджэння 24 лютага 1925(1925-02-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер, выкладчык універсітэта, дэкан
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Іван Архіпавіч Голубеў (нар. 24.02.1925, в. Акцябр, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 2015) — беларускі спецыяліст у галіне аснаванняў, фундаментаў і падземных збудаванняў, механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, 1955). Працаваў у БУ № 5 будаўнічага трэста № 1 Міністэрства будаўніцтва Беларускай ССР (1955—1957, прараб), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1957—2014, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Супраціўленне матэрыялаў і тэорыя пругкасці», дацэнт, у 1962—1968 і 1973—1975 — намеснік дэкана, 1975—1988 — дэкан факультэта дарожнага будаўніцтва).

Памёр у 2015 годзе[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні трываласці і дэфармацыйных уласцівасцей грунтавых асноў; трываласць і жорсткасць матэрыялаў[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1979), прэмія Савета Міністраў Беларускай ССР (1983), ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (1985), ордэн Дружбы народаў (1986), знак «Ганаровы дарожнiк Беларусi» 1-й і 2-й ступеней і інш[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Голубев Иван Архипович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 117—118.
  • Голубев Иван Архипович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 41.
  • Голубев Иван Архипович // Память поколений : БПИ ― БГПА ― БНТУ. — Минск, 2019. — С. 83—85.