Іван Асень II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Асень II
Иван Асен II
Іван Асень II
Blason Jean Assen II, Tsar de Bulgarie (selon Gelre).svg
цар Балгарыі
1218 — 24 чэрвеня 1241
Папярэднік: Барыл
Пераемнік: Каламан I Асень
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: 1195 ці 1196
Смерць: 24 чэрвеня 1241(1241-06-24)
Тырнава
Пахаванне:
Род: Асені
Бацька: Іван Асень I
Маці: Алена
Жонка: 1) Ганна
2) Ганна-Марыя
3) Ірына Камніна
Дзеці: Марыя, Беласлава, Алена, Тамара, Каламан I Асень, Ганна-Тэадора, Марыя, Міхаіл I Асень

Іван Асень II — балгарскі цар. У часы Івана Асеня II Другое Балгарскае царства дасягнула свайго апагею. У гады яго кіравання Балканскі паўвостраў кантраляваўся практычна цалкам Іванам Асенем II, ён называў сябе «царом балгараў, уласаў і рамеяў (візантыйцаў)». Па значнасці кіравання Івана Асеня II параўноўваюць толькі з Сімяонам Вялікім. Сын Івана Асеня I, сам Іван Асень II называў сябе і прадстаўляўся як Іван Асень, сын старога Асеня.

Імя Асень ў перакладзе паэта Драгаміра Петрава азначае «высакародны воўк» і мае старабалгарскія карані.

Уступленне на прастол[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўзыходжання на прастол цара Барыла, які задумаў ганення на магчымых прэтэндэнтаў на прастол з Асеняў, яму прыйшлося ратавацца ўцёкамі. Ён уцёк спачатку да полаўцаў, а потым у Галіцка-Валынскае княства. У 1217 годзе з атрадам рускіх наймітаў вяртаецца ў Балгарыю, бярэ ў аблогу Барыла ў Тырнаве на 7 месяцаў, і пасля падзення сталіцы захоплівае ўладу ў краіне. У 1218 годзе абвешчаны царом балгарскім.

Знакамітыя бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Бітва пры Клакотніцы ў 1230 годзе[правіць | правіць зыходнік]

У 1230 годзе дэспат Эпіра Феадор I Камнін раптам павярнуў войскі і напаў на Балгарскае царства. Эпір з'яўляўся адной з дзяржаў, якія імкнуліся аднавіць Візантыйскую імперыю, якая спыніла сваё існаванне пасля ўзяцця Канстанцінопаля (1204) крыжакамі з IV Крыжовага паходу. На месцы Візантыйскай імперыі ўзнікла Лацінская імперыя.

Балгарскае царства ў часы Івана Асеня II

Сваім нападам Феадор Камнін груба парушаў мірны дагавор, заключаны паміж дзвюма дзяржавамі. Даведаўшыся пра ўварванне Іван Асень II хутка сабраў невялікае войска і рушыў да непрыяцеля. Гісторыкі называюць войска невялікім і выказваюць розныя здагадкі, таксама спасылаючыся на шпаркасць і невялікі адрэзак часу падчас, якога яно было сабрана. Адна з візантыйскіх крыніц таго часу прама гаворыць, што ў войску тым нельга было злічыць тысячы ! Вельмі хуткім маршам Іван Асень II дасягнуў пазіцыі Феадора Камніна. Паводле розных крыніц адлегласць ад сталіцы Тырнава да вышэйзгаданага месца войска прайшло ў 3 разы хутчэй звычайнага.

Царква Сарока Севастыйскіх мучанікаў, пабудаваная(або абноўленая і асвячоная ў іх гонар) у горадзе Вяліка Тырнава, сталіцы Балгарскага царства ў часы Івана Асеня II

У якасці сцяга па загадзе Івана II Асеня была выкарыстана дзіда, на якой быў павешаны мірны дагавор падпісаны з Эпірскім дэспататам. 9 сакавіка 1230 года па старым стылі (тады выкарыстоўваўся ў свеце юліянскі каляндар), заняўшы выгодныя пазіцыі Іван Асень II напаў і нанёс дзіўнае паражэнне эпірскаму войску. У якасці палонных быў захоплены імператар Феадор Камнін і ўся яго сям'я, а таксама амаль усё эпірскае войска.

Іван Асень II палічыў сваю перамогу заступніцтвам Сарака Севастыйскіх мучанікаў, дзень памяць якіх — 9 сакавіка. У якасці падзякі цар пабудаваў або абнавіў царкву (застаецца не да канца высветленым) у гонар Сарака мучанікаў і пакінуў знамянальны надпіс на калоне Сабора ў памяць пра славутую перамогу.

Калона, пастаўленая ў Царкве Сарака Севастыйскіх мучанікаў г. Вяліка Тырнава ў памяць знамянальнай перамогі Івана Асеня II

Царква вядомая таксама тым, што ў ёй пахаваны сам цар Іван Асень II, цар Калаян (урачыста перапахаваны 19 красавіка 2007 года ў прысутнасці прэзідэнта Балгарыі Георгія Пырванава), царыц Ганны-Марыі і Ірыны. У гэтым храме 22 верасня 1908 года балгарскі князь Фердынанд урачыста аб'яўляе пра Незалежнасць Балгарыі.

Балгарскі цар паставіўся чалавекалюбна і падарыў жыццё эпірскаму кіраўніку і ўсёй яго сям'і. Але на гэтым яго міласэрнасць не скончылася. Ён загадаў адпусціць усіх воінаў непрыяцеля дамоў, не задумаўшы справядлівай помсты, што было вельмі незвычайным у тыя часы. Гэта яго рашэнне мела велізарнае палітычнае значэнне. Эпірскія воіны, вяртаючыся дамоў, разнеслі паўсюль па сваім шляху яго славу, як чалавекалюбнага, міралюбнага і літасцівага цара.

Іван Асень II павёў сваю армію на тэрыторыю непрыяцеля і паступова авалодаў ёй бяскроўна, бо ўсюды, куды ён падступаў, людзі і гарады сустракалі яго радасна і згаджаліся быць падуладнымі яму. Так у наступных гадах практычна без баёў цар Іван Асень II заваяваў большую частку сучаснай Грэцыі і амаль усю Албанію.

Бітвы з манголамі[правіць | правіць зыходнік]

На зыходзе жыцця ў 1241 годзе разбіў мангольскія войскі хана Батыя,[1][2][3] што яшчэ больш павялічыла яго славу. Даведаўшыся, што памёр хан Угэдэй, манголы пачалі пакідаць Еўропу. Частка войскаў Батыя вырашыла прайсці праз Балгарыю, але была разбіта войскамі Івана II Асеня. У тыя гады ўзмацненне Залатой арды пужала ўсю Еўропу і Азію, і слых пра тое, што балгарскі цар разбіў страшных манголаў, меў вялікі пазітыўны водгук сучаснікаў.

Аднак новае мангольскае ўварванне ў 1242 годзе вымусіла балгараў прызнаць сябе даннікамі манголаў. Да гэтага часу Іван Асень II быў ужо мёртвы — ён памёр 24 чэрвеня 1241 года.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Іван Асень II быў жанаты тройчы. Яго першую жонку клікалі Ганнай, і яна згадваецца ў Сінодзіку Балгарскай Царквы. Яна, магчыма, была не жонкай, а царскай наложніцай і, магчыма, была маці дзвюх яго старэйшых дочак:

  1. Марыі, выдадзенай за Мануіла Камніна Дуку.
  2. Белаславы, выдадзенай за Стэфана Уладзіслава I.

Яго другая жонка — Ганна Марыя Венгерская, дачка караля Андраша II. Яна памерла ў 1237 годзе. У шлюбе яна нарадзіла цару некалькіх дзяцей, у тым ліку:

  1. Алену, выдадзеную за Феадора II Ласкарыса, імператара Нікеі.
  2. Тамару, па некаторых даных, заручаную ў будучыні з імператарам Міхаілам VIII Палеалогам.
  3. Каламана Асеня I, які змяніў яго на прастоле.
  4. Пятра (пам. у 1237).

Ад сваёй трэцяй жонкі, Ірыны Камнінай, дочкі Феадора Камніна Дукі, ён меў траіх дзяцей:

  1. Ганну-Феадору, выдадзеную за севастакратара Пятра ў 1253 годзе.
  2. Марыю, выдадзеную за Міцу Асеня, цара Балгарыі ў 12561257 гадах.
  3. Міхаіла Асеня I, цара Балгарыі ў 12461256 гадах.

Зноскі

  1. Андреев, Й. Българските ханове и царе (VII—XIV в.). София, 1987
  2. ЦАР ИВАН АСЕН II
  3. Chronique rimee de Philippe Mouskes, publie par le baron de Reiffenberg, II, Bruxelles 1838, ст. 30747—30762.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Барыл
Цар Балгарыі
12181241
Пераемнік:
Каламан I Асень

Шаблон:Заходні паход манголаў