Іван Багданавіч Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Сапега
POL COA Lis.svg
Герб «Ліс»
Ваявода падляшскі
1529 — 1541
Папярэднік Януш Касцевіч
Пераемнік Мікалай Пац
 
Дзейнасць дыпламат
Нараджэнне каля 1480
Смерць 1546
Дынастыя Сапегі
Бацька Багдан Сямёнавіч Сапега
Маці Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d]
Жонка Ганна з Сангушкаў
Дзеці Павел, Іван, Лукаш, Міхаіл, Соф'я

Іван Сапега (1486 — паміж 4 красавіка і 19 лістапада 1546) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар гаспадарскі (15071516) і маршалак гаспадарскі (15151541), ваявода віцебскі (15201541) і ваявода падляшскі (15291541); староста драгічынскі (15291541 і з 1545).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Багдана.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад, браў удзел у пасольствах у Маскву (1508, 15311532 і 1536) і ў Турцыю (1534).

Удзельнічаў у кампаніі 1514 года на чале з гетманам вялікім Канстанцінам Астрожскім. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне (27 жніўня 1514) і ў Аршанскай бітве (1514).

У 1541 годзе быў пазбаўлены пасад, пазней вярнуў Дарагічынскае староства.

У шлюбе з Ганнай Сангушкай меў сыноў Лукаша, Паўла, Міхаіла і Івана, а таксама дачку Соф'ю.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]