Іван Раманавіч Валошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Валошка)
Іван Раманавіч Валошка
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 24 верасня (6 кастрычніка) 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1966(1966-02-03) (67 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны

Іва́н Рама́навіч Вало́шка (24 верасня (6 кастрычніка) 1898, в. Рачкі, цяпер Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць3 лютага 1966) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сябра КПЗБ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З лета 1915 года праз Першую сусветную вайну сям’я была ў бежанстве ў Расіі. Вярнуўся на радзіму, занятую Польшчай, у 1920 годзе[1].

З 1921 года працаваў у Брэсце дворнікам і вартаўніком у доме на рагу вуліц Ягелонскай і Пераца[1]. У 1923 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ). На складзе, што быў у падвале дома дзе ён працаваў, зладзіў тайнік нелегальнай літаратуры. З канца 1925 года тут працавала друкарня ЦК КПЗБ. Іван Валошка ўдзельнічаў у стварэнні друкарні і распаўсюджванні літаратуры. Захаваў друкарню да заняцця Заходняй Беларусі савецкім войскам у час Заходняга паходу Чырвонай арміі, у кастрычніку 1939 года перадаў яе палітычнаму аддзелу Брэсцкага пагранічнага атрада.

У Другую сусветную вайну, пасля нападу Германіі на СССР, быў сувязным у савецкім партызанскім атрадзе імя Фрунзэ брыгады імя Сталіна Брэсцкай вобласці. Пасля вайны працаваў у Брэсце ў дзяржаўным банку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]