Іван Васілевіч Арастовіч
Іван Васілевіч Арастовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1909 |
Месца нараджэння | в. Рабак, Слуцкі раён |
Дата смерці | 30 ліпеня 1978 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Камандаваў | 95-й партызанскай брыгадай імя М. В. Фрунзэ |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Іван Васілевіч Арастовіч (4 снежня 1909, в. Рабак, Слуцкі раён — 30 ліпеня 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1931 у Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939)[1].
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 на Заходнім фронце. Са жніўня 1941 па заданні Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б арганізоўваў партызанскі атрад[1].
З чэрвеня 1942 года кіраўнік дыверсійнай групы, памочнік камандзіра, камандзір партызанскага атрада, у чэрвені — верасні 1943 камандзір 225-й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава, у верасні 1943 — чэрвені 1944 — 95-й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, адначасова член Грэскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б. У 1944—1963гг. на гаспадарчай рабоце ў Мінскай вобласці[1].