Іван Васілевіч Даронін
Іван Васілевіч Даронін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 мая 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1951[1] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Іван Васілевіч Даронін (руск.: Ива́н Васи́льевич Доро́нин; 1903-1951) — лётчык савецкай палярнай авіяцыі, палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сёмы Герой Савецкага Саюза (1934).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 22 красавіка (5 траўня) 1903 года ў вёсцы Каменка Мікалаеўскага павета Самарскай губерні (цяпер Пугачоўскі раён, Саратаўская вобласць) у сям’і селяніна. Рускі.
У ВМФ з 1920 года (Балтыйскі флот). Камандзіраваны ў Ягор’еўскую авіяцыйна-тэарэтычную школу, адкуль пераведзены ў Севастопальскую лётную школу, пасля заканчэння якой у 1925 годзе служыў лётчыкам на Чарнаморскім флоце, затым інструктарам у школе марской авіяцыі. Член ВКП(б)/КПСС з 1934 года.
З 1930 — у грамадзянскай авіяцыі, быў камандзірам транспартнага самалёта на лініі Іркуцк — Якуцк — Бадайбо. Браў удзел у экспедыцыі па даследаванні Карскага мора. Першым праляцеў над Верхаянскім хрыбтом, праклаў лінію Іркуцк — Усць-Срэднекан (на Калыме). За праяўленыя пры выратаванні чэлюскінцаў мужнасць і адвагу 20.04.1934 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1939 годзе скончыў Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў на авіяцыйных заводах № 1 (Масква) і 301 (Хімкі) начальнікам лётна-выпрабавальных станцый.
Памёр 2 лютага 1951 года на 48-м годзе жыцця. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (4-ы ўчастак).
Зноскі
- ↑ Доронин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Доронин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Нікалаеўскім павеце (Самарская губерня)
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР
- Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці