Іван Васілевіч Красны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Васілевіч «Красны»
140px-Herb Druck.PNG
Герб «Друцк»
 
Нараджэнне: каля 1450
Смерць: пасля 1516
Род: Друцкія
Бацька: Васіль Сямёнавіч Красны
Маці: N. Львоўна Варатынская
Жонка: Марыя Сямёнаўна Кобрынская[d] і Марыя Іванаўна Заслаўская[d]
Дзеці: Дзмітрый

Іван Васілевіч «Красны» кн. Друцкі (каля 1450 — пасля 1516) — князь, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, намеснік менскі (1487—1489).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Друцкіх герба ўласнага «Друцк», сын віцебскага намесніка Васіля Сямёнавіча «Краснага» і невядомай па імені сястры князя Фёдара Львовіча Варатынскага.

У 1486 годзе выступіў сведкам пры запісе княгіні Соф'і Зубравіцкай на карысць Марыны Трабскай. У 1487 годзе атрымаў ад караля Казіміра урад намесніка менскага. У 1488 годзе атрымаў чатыры бочкі солі з ковенскага мыта і борць мёду з Троцкага ключа. У лютым 1489 года кароль паведамляе яму, як намесніку менскаму, што аддаў менскае мыта ў арэнду «жыду Троцкаму» Міхалу Даніловічу, у маі таго ж году Іван Красны згадваецца ў дыпламатычнай карэспандэнцыі маскоўскага і літоўскага двара. Верагодна, па смерці караля Казіміра Іван Друцкі склаў урад менскага намесніка. У 1505 годзе, выкліканы сведкам пра паходжанне жонкі Івана Васільевіча Яраславіча, засведчыў, што «дачка Карыбута Альгердавіча Марыя знаходзілася ў вялікага князя Вітаўта на выхаванні і тую ён выдаў за князя Фёдара Варатынскага майго вуя», дачка якога Еўдаксія з'яўляецца і была жонкаю князя Івана Яраславіча. У 1516 годзе запісаў сваёй жонцы Марыі Іванаўне Заслаўскай сёлы Бобр і Сакаловічы, даннікаў на рацэ Бобр і двор Недаходаў.

Быў жанаты двойчы, першы раз з Марыяй Сямёнаўнай Кобрынскай (? — да 1512), дачкой князя Сямёна Раманавіча Кобрынскага і Юліяны Сямёнаўны Гальшанскай, меў з ёй сына Дзмітрыя (? — да 1507), які рана памёр. Другім шлюбам ажаніўся з Марыяй Іванаўнай Заслаўскай, дачкой Івана Васілевіча Заслаўскага і ўдавой Багдана Фёдаравіча Глінскага, які памёр у Маскве ў 1512 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]