Іван Васілевіч Мінаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Васілевіч Мінаеў
Дата нараджэння 12 лістапада 1930(1930-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 2002(2002-05-29) (71 год)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Іван Васілевіч Мінаеў (12 лістапада 1930, в. Верхнія Савінкі, Бялёўскі раён, Тульская вобласць, Расія — 29 мая 2002) — беларускі спецыяліст у галіне гідрамеліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1990). Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў воднай гаспадаркі (1954).

Працаваў на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўке (з 1957, экскурсавод павільёна «Водная гаспадарка и сельскія ГЭС»), Камянец-Падольскім сельскагаспадарчым інстытуце (1959—1961, дацэнт), Інстытуце водных праблем АН БССР (1961—1967, загадчык аддзела метадаў аховы ад шкоднага ўздзеяння вод), Гаванскім універсітэце (Куба; 1973—1974, выкладчык-кансультант), Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і лугаводства (1978—1999, загадчык лабараторыі аховы прыроды), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1967—1978 і з 1999, прафесар кафедры «Гідратэхнічнае і энергетычнае будаўніцтва»).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка мадэлей тэхніка-эканамічнага разліку параметраў меліярацыйных сістэм з прыродаахоўнымі мерапрыемствамі, інжынерных схем і мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя пры водагаспадарчым будаўніцтве.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Экологическое совершенствование мелиоративных систем (при широкомасштабных мелиорациях в гумидной зоне) : диссертация … доктора технических наук : 06.01.02 : защищена 00.00.0000 : утверждена 20.04.1990 / Минаев Иван Васильевич. — Минск, 1989.
  • Вопросы эксплуатации и экономического расчета вертикального дренажа : автореферат диссертации … кандидата технических наук / И. В. Минаев. ― Москва, 1959.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінаеў Іван Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 18, кн. 1. — С. 429.
  • Минаев Иван Васильевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 45.
  • Иван Васильевич Минаев (к 90-летию) // Мелиорация. — 2020. — № 4. — С. 73.