Перайсці да зместу

Іван Васілевіч мяняе прафесію

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Васілевіч мяняе прафесіюM:
руск.: Иван Васильевич меняет профессию
Постар фільма
Жанры навукова-фантастычны фільм[d], кінакамедыя і прыгодніцкі фільм
Рэжысёр
На аснове Ivan Vasilievich[d]
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 88 хв.
Краіна
Мова руская
Год 21 верасня 1973
IMDb ID 0070233
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Іван Васілевіч мяняе прафесію» (руск.: Иван Васильевич меняет профессию) — савецкая фантастычная камедыя вытворчасці кінастудыі «Масфільм», знятая ў 1973 годзе рэжысёрам Леанідам Гайдаем па матывах п’есы Міхаіла Булгакава «Іван Васілевіч» пра інжынера-вынаходніка Цімафеева, які стварыў машыну часу, якая адкрыла дзверы ў XVI стагоддзе — у часы цара Івана Грознага, у выніку цар аказваецца ў савецкай Маскве, а яго цёзка — домакіраўнік Іван Васілевіч Буншу, разам са злодзеем-рэцыдывістам Жоржам Міласлаўскім — у палатах цара ў XVI стагоддзі.

Лідар савецкага кінапракату 1973 года — больш за 60 мільёнаў гледачоў[2].

Інжынер-вынаходнік Шурык сканструяваў машыну часу, якая злучыла яго кватэру з XVI стагоддзем — дакладней, з палатамі цара Івана Грознага. Туды і трапляюць цёзка цара пенсіянер і грамадскі актывіст Іван Васілевіч Бунша і кватэрны злодзей Жорж Міласлаўскі, а сам цар аказваецца ў кватэры Цімафеева.

На ролю Івана Грознага і Івана Буншы Гайдай хацеў узяць Юрыя Нікуліна, але ён адмовіўся, бо меў гастролі ў цырку. Тады Гайдай вырашыў паспрабаваць Яўгена Еўсцігнеева, але ў іх на здымках здарыўся канфлікт і той адмовіўся. Тады хтосьці параіў Гайдаю паспрабаваць Юрыя Якаўлева, і той справіўся з ролямі.

У ролі Жоржа Міласлаўскага Гайдай хацеў бачыць Андрэя Міронава, але ў іх з Якаўлевым дуэт не склаўся, таму давялося шукаць іншага актора. Гайдай узяў на ролю Леаніда Кураўлёва.

Першапачаткова ў сцэнарыі замест Шурыка вынаходнікам мусіў быць Мікалай Іванавіч Цімафееў, але Гайдай вырашыў здымаць Дзям’яненку і перайменаваў персанажа ў Шурыка (Аляксандра Сяргеевіча Цімафеева).

Фота Еўсцігнеева на пробах.

Здымкі праходзілі ў Маскве, Растове і Ялце.

  • Масква — дом Шурыка звонку
  • Растоў — Масква ў XVI стагоддзі
  • Ялта — месца здымак фільма Якіна

Будынкі ўнутры здымаліся ў павільёнах на Масфільме.

Вонкавыя відэафайлы
Разговор со счастьем
«Князь» Міласлаўскі спрабуе адцягнуць увагу ад п’янага Буншы, спяваючы песню з ансамблем «Цар».

Ніна Бродская спела песню «Звенит январская вьюга» (бел.: Звініць студзеньская завея) для фільма. Яна таксама была запісана Сафіяй Ратару[3]. У 2014 годзе італьянскі поп-панк-гурт Vanilla Sky запісаў кавер-версію песні разам з музычным відэа.[4][5][6]

Леў Палосін, Барыс Кузняцоў і хор Маскоўскай ваеннай акругі спелі песню «Кап-кап-кап» («Маруся»). Валерый Залатухін — песню «Разговор со счастьем» (бел.: Размова са шчасцем).

У масавай культуры

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2020 года Сбер Банк (Расія) выпусціў рэкламу, дзе Жорж Міласлаўскі на машыне часу трапляе ў Маскву ўзору 2020 года. Вобраз Міласлаўскага адноўлены праз тэхналогію штучнага інтэлекту.[7][8]

У 2023 годзе тэлеканал ТНТ выпусціў пародыю «Іван Васілевіч мяняе ўсё».

  1. 1 2 3 4 http://www.imdb.com/title/tt0070233/fullcredits?ref_=tt_ov_wr Праверана 22 чэрвеня 2016.
  2. Кудрявцев, С. В.[ru]. Отечественные фильмы в советском кинопрокате (4 ліпеня 2006). Праверана 2 студзеня 2015.
  3. София Ротару — С любовью встретиться (Звенит январская вьюга) (1973). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2020. Праверана 28 снежня 2019.
  4. Панк-группа Vanilla Sky перепела песню из советского кино. ВИДЕО
  5. Своей кавер-версией на хит «Звенит январская вьюга», интернет взорвала итальянская группа Vanilla Sky
  6. Винченцо Кристи: Мы сделали музыку своей жизнью
  7. Персонаж Жорж Милославский стал лицом рекламной кампании Сбербанка | Моя Москва.онлайн. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2022. Праверана 8 лютага 2021.
  8. Сбер вернул на экраны Жоржа Милославского с помощью искусственного интеллекта. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 2 студзеня 2021.