Іван Вікенцьевіч Дабравольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Вікенцьевіч Дабравольскі
Дата нараджэння 1780-я
Месца нараджэння
Дата смерці 1851
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, скрыпач, кампазітар, фалькларыст, музычны педагог, рэгент, капельмайстар, выдавец, тэатральны рэжысёр, хормайстар, антрэпрэнёр, віяланчэліст
Інструменты скрыпка і віяланчэль

Іван Вікенцьевіч Дабравольскі — скрыпач, дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог і музычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхадзец з Магілёўшчыны. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інструментальнай музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія(руск.) бел.. Каля 1810 года разам з капэлай пераехаў у Астрахань, дзе правёў больш за 30 гадоў. 3 пачатку 1840-х гадоў працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр, які выконваў творы кампазітараў-класікаў.

У 18161818 гадах ён выдаваў «Азиатский музыкальный журнал»[1]. Гэта была першая ў Расіі спроба выкарыстання літаграфскага спосабу ў нотадрукаванні, а таксама запісу, публікацыі і апрацоўкі з ужываннем прыёмаў еўрапейскай кампазітарскай тэхнікі музычнага фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа. У часопісе друкаваліся і інструментальныя п'есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Дабравольскага («Паланэз» для скрыпкі і інш.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  • Коростин А. Ф. Начало литографии в России, 1816—1818. М., 1943. С. 73-77
  • Капилов А. Л. Скрипка белорусская. Мн., 1982.