Іван Гундуліч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Гундуліч
харв.: Ivan Gundulić
італ.: Giovanni Gondola
англ.: Ivan Gundulich[1]
De Gondola.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 8 студзеня 1589(1589-01-08)[2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 8 снежня 1638(1638-12-08)[2] (49 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Дзеці: Fran Đivo Gundulić[d] і Šišmundo Gundulić[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік, суддзя
Валодае мовамі: Харвацкая мова
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іван Гундуліч (8 студзеня 1589, Дуброўнік — 8 снежня 1638, там жа) — харвацкі паэт.

Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў барока. Паходзіў з арыстакратычнага роду. Пачаў пісаць у юнацтве. Папулярнасцю карысталася драма-пастараль «Дубраўка» (паст. 1628). Напісаў рэлігійна-дыдактычныя сачыненне «Пра веліч боскую» (1621), «Пакаяльныя псалмы цара Давіда» (1621), «Слёзы блуднага сына» (1622), а таксама паэму свецкага зместу «Сарамлівы палюбоўнік». Вянком паэтычнай дзейнасці Гундуліча з'яўляецца эпічная паэма «Асман» (выд. 1826). Паэма, прысвечаная перамозе польскага войска над туркамі ў Хоцінскай бітве 1621, прасякнута ідэямі свабоды, міру. Нараўне з маляўнічым апісаннем гістарычных падзей яна змяшчае элементы фантастыкі, народных паданняў, карціны побыту паўднёваславянскіх народаў, вобразы антычнай міфалогіі.

  1. 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911.
  2. 2,0 2,1 Ivan Gundulic // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.