Іван Іванавіч Дзенісевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Дзенісевіч)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Іван Дзенісевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Іванавіч Дзенісевіч
Нарадзіўся 9 лістапада 1984(1984-11-09)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 34 (7)
2002 — 2003 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2004 — 2006 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 59 (2)
2007 — 2009 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 61 (11)
2010 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 33 (8)
2011 — 2014 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 84 (16)
2014 Сцяг Беларусі Гарадзея 15 (2)
2015 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 4 (0)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 38 (2)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 11 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Іван Дзенісевіч (нар. 9 лістапада 1984, Гродна) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР-6 горада Гродна, хутка трапіў у мінскае «Дынама», дзе гуляў за дубль. У 2004 перайшоў у «Дарыду», дзе замацаваўся ў аснове. З 2007 гуляў за гродзенскі «Нёман», з’яўляўся адным з ключавых ігракоў. У 2010 выступаў за салігорскі «Шахцёр», але пасля вярнуўся ў гродзенскі клуб.

Сезон 2013, як і раней, пачаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у дадатак стаў капітанам каманды. 31 мая 2013 дапамог «Нёману» перамагчы «Дынама», аформіўшы дубль у вароты мінскага клуба. 23 чэрвеня 2013 у матчы супраць брэсцкага «Дынама» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой больш у сезоне 2013 на полі не з’яўляўся.

У сезоне 2014 вярнуўся на поле, але некаторы час заставаўся па-за асноўным складам. Нарэшце ў чэрвені 2014 зноў стаў трывалым іграком асновы.

У канцы ліпеня 2014 па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[2]. Неўзабаве папоўніў склад «Гарадзеі»[3]. З лютага 2015 года вярнуўся ў «Нёман» на прагляд і ў сакавіку зноў стаў іграком гродзенскага клуба[4]. Аднак, на гэты раз выступленне за «Нёман» не задалося: Іван згуляў толькі ў чатырох матчах чэмпіянату і двух кубкавых, а з мая знаходзіўся ў адпачынку[5]. 7 ліпеня, так і не вярнуўшыся на поле, пакінуў клуб па заканчэнні кантракта[6].

31 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Дзенісевіча ў першалігавую «Іслач»[7]. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе ў сезоне 2016 заставаўся асноўным атакуючым паўабаронцам. Па заканчэнні сезону ў снежні 2016 года пакінуў «Іслач»[8].

Пасля зыходу з «Іслачы» завяршыў кар’еру і адкрыў дзіцячую футбольную школу ў Гродне[9]. Неўзабаве таксама апынуўся ўцягнутым у справу аб дагаварных матчах, па выніках якой у лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[10].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д3 Дынама-2 Сцяг Беларусі 34 7
2002 дубль Дынама Сцяг Беларусі 24 8
2003 дубль Дынама Сцяг Беларусі 29 8
2004 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 13 1
2005 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 25 0
2006 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 21 1
2007 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 17 1
2008 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 19 3
2009 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 25 7
2010 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 33 8
2011 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 32 2
2012 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 26 10
2013 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 14 3
2014 (1) Д1 Нёман Сцяг Беларусі 12 1
2014 (2) Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 15 2
2015 (1) Д1 Нёман Сцяг Беларусі 4 0
2015 (2) Д2 Іслач Сцяг Беларусі 13 1
2016 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 25 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]