Іван Дзмітрыевіч Балыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Іван Дзмітравіч Балыка (сакавік 1937, Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён — 18 мая 1995) — беларускі савецкі вайсковы дзеяч, генерал-маёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізатараў шырокага профілю ў Бабруйску, пасля засвойваў цалінныя зямлі. Пайшоў на вайсковую службу. Скончыў ваеннае вучылішча і акадэмію бранетанкавых войск і Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, групе савецкіх войск у Германіі, ў Забайкаллі. Восем гадоў быў ваенным і галоўным ваенным саветнікам за мяжой. Апошнія гады жыцця пражываў у в. Малыя Бортнікі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені, узнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і Еменскай Арабскай Рэспублікі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]