Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка
Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка.jpeg
Дата нараджэння 25 лістапада (8 снежня) 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 1964
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка (25 лістапада 1914, Бахмач, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 1964) — камандзір 800-га стралковага палка 143-й стралковай дывізіі 47-й арміі 1-га Беларускага фронту, падпалкоўнік, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Украінец. У 1935 годзе скончыў тэхнікум камуністычнай асветы ў г. Ніжын Чарнігаўскай вобласці. Працаваў райупаўнаважаным па нарыхтоўках у Чарнігаўскай вобласці. Член КПСС з 1940 года. У Савецкай арміі ў 1936—1937, у красавіку—лістападзе 1939 і са студзеня 1940 года. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў пры Кіеўскім пяхотным вучылішчы.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года.

У 1943 годзе скончыў Ваенную Акадэмію імя Фрунзэ.

Камандзір 800 стралковага палка (143 дывізія, 47 армія, 1-ы Беларускі фронт) падпалкоўнік Каламійчанка адрозніўся ў Вісла-Одэрскай аперацыі. 15 студзеня 1945 года яго полк прарваў доўгачасовую абарону праціўніка каля населенага пункта Хатомаў (Польшча), у ноч на 16 студзеня фарсіраваў Віслу і заняў плацдарм на левым беразе, чым спрыяў пераадоленню воднай мяжы часцямі дывізіі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры фарсіраванні Віслы і ўтрыманне плацдарму на яе заходнім беразе, падпалкоўніку Івану Дзмітрыевічу Каламійчанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэны Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны працягнуў службу ў арміі. З 1960 года палкоўнік у адстаўцы.

Памёр у 1964 годзе. Пахаваны на Машэкаўскіх могілках горада Магілёва[1]. У 1965 годзе на магіле пастаўлена стэла[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Увекавечванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Могілак г. Магілёва (Беларусь).
  2. 31. Магіла Каламійчанкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.